ГУЛЬНI ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА




ГУЛЬНI ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ МАЛОДШАГА

УЗРОСТУ

У мядзведзя на бару

Задача: вызваць радасны настрой, развiваць вытрымку, спрыт.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы запрашае дзяцей схадзiць у лес па грыбы ды ягады, чытае верш П. Глебкi i адначасова паказвае малюны тых ягад, што называюцца у вершы.

 

А што за ягады лясныя у нас адразу зацвiлi,

Як толькi промнi веснавыя цяпло разнеслi па зямлi!

Спачатку сочныя сунiцы заружавелi па лясах,

За iмi следам i чарнiцы закрасавалi у верасах.

Цяпер салодкiя малiны свае галовы хiляць нiц,

I усе cyxiя баравiны пакрыты завяззю бруснiц.

 

Дарослы папярэджвае дзяцей, каб тыя сцераглiся мядз­ведзя у лесе. Выбiраюць па лiчылцы мядзведзя. Ён садзiцца воддаль ад дзяцей. Дзецi iдуць, нагiнаючыся, "збiраюць" ягады, грыбы, адначасова спяваюць:

 

Пасля апошняга слова «вурчыць» з рыканнем выбягае мядзведзь i ловiць дзяцей. Каго схапiу – той мядзведзь.

Маша

Задача: развiваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуццi.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы расказвае:

 

Ёсць у нас дзяучынка Маша,

I ёсць у нас хлопчык Саша,

Яны хочуць пагуляць,

Хто паклiча — адгадаць.

 

Дзяучынцы або хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзецi, трымаючыся за pyкi, iдуць па крузе i спяваюць:

 

 

Хто-небудзь адзiн з дзяцей праспявае: "Ма-ша". Маша, якая стаiць у сярэдзiне круга, павiнна адгадаць, хто спявау. Хто адгадае, той становiцца Машай. Калi гэта хлопчык, то дзецi спяваюць: "Са-ша"

 

Дожджык

Задача: выклiкаць радасць, развiваць спрыт, удасканальваць навыкi

хуткага бегу.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы весела клiча:

 

Iдзi, iдзi,дожджыку, звару табе боршчыку,

Пастаулю пад елкаю, накрыю талеркаю,

Сама пакаштую, цябе пачастую.

 

Выбiраюць дожджык. Ён стаiць, а дзецi скачуць вакол яго i дражняць:

 

Дзецi уцякаюць, а дожджык бегае за iмi i дакранаецца цэлафанавымi стужачкамi, якiя трымае у руках, да тых, каго дагонiць. Дзiця, да якога дожджык дакранууся, выбывае з гульнi. Дожджык павiнен дагнаць ycix удзельнiкау гульнi.

 

Заiнька

3 а д а ч а: развiваць увагу, хуткасць рэакцыi, выхоуваць добрыя

пачуццi да звяркоу, любоу да роднай мовы, вучыць

вобразнаму выкананню рухау.

 

Апiсанне гульнi. Педагог загадвае загадку:

 

Улетку шэранькi, узiмку беленью,

Доугiя вушы мае, хутка у лес уцякае.

 

Заiньку можна выбраць па лiчылцы:

Вось на горку скок ды скок

Скача зайка шарачок.

Скок,скок, скок ды скок,

Скача зайка шарачок.

 

Зашька стаiць у сярэдзiне круга, дзецi iдуць па крузе i спяваюць:

 

Заiнька скача у сярэдзiне круга, iмкнучыся выскачыць з яго. Дзецi, не разнiмаючы рук, хутка прысядаюць (не пускаюць) i працягваюць хаду са спевам:

2. Заiнька, Заiнька, павярнiся,

Шэранькi, шэранькi, абярнiся.

Tyпнi ножкай, паскачы,

Ды у далонi запляшчы.

 

Апошнiя два радкi паутараюцца. Пры пауторы дзецi стаяць i пляскаюць у далонi, a Заiнька скача. Пасля заканчэння спевау Заiнька хапае каго-небудзь з дзяцей i хуценька становiцца на яго месца. Той, хто застауся без месца, становiцца Заiнькай.

Хiтрыя мышы

Задача: развiваць увагу, асцярожнасць, вытрымку, успрымальнасць.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы загадвае загадку:

 

Маленькi шарык пад лаукай шарыць,

3бipae крошкi, баiцца кошкi.

 

Ката выбiраюць па лiчылцы:

 

Раз, два, тры, чатыры,

Ката грамаце вучьлi:

Не чытаць, не пiсаць,

А за мышкамi скакаць.

 

Кот становiцца на невялiкай адлегласцi ад дзяцей, заплюшчвае вочы, нiбыта спiць.

Мышы скачуць i дражняць ката:

 

Дражнiлка паутараецца да таго часу, пакуль кот, якi спачатку драмау, пачне падкрадацца. Як толькi кот скокне, мы­шы замiраюць на месцы. Кот пахаджвае i выглядае. Калi хто зварухнецца, цягне да сябе. Гульня працягваецца, пакуль кот не пераловiць ycix мышэй.

 

 

Кот Васька

Задача: выпрацоуваць навыкi хуткага бегу, умение адгадваць

тактычныя прыёмы працiунiка, выхоуваць добрае пачуццё

дапамогi слабейшаму.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы загадвае загадку:

 

Калматы, вусаты па хаце ходзiць, хвастом водзiць.

Песенькi спявае, малачка жадае.

 

Па лiчылцы выбiраецца кот Васька i мышы.

Ходзiць кот па траве, носiць сон у рукаве,

Як убачыш гэты сон, мышанятка, выйдзi вон.

 

Дзецi, узяушыся за pyкi, iдуць карагодам i спяваюць:

 

 

Пад спеу гэтых слоу Васька ходзiць у сярэдзiне круга, перадаючы плауныя pyxi ката. Мышы па-за кругам назiраюць за катом.

 

2. Да хлопца прытуляецца, спiнкай выгiнаецца,
Хвост яго дугой.

 

Пад спеу другога слупка дзецi стаяць у крузе, Васька падыходзiць да каго-небудзь з дзяцей, лашчыцца, а той пагладжвае Ваську па спiне.

 

3. Мышкi, сцеражыцеся. Цiха! Беражыцеся!
Уcix вас зловiць кот.

 

Пад спеу трэцяга слупка дзеiц стаяць, падняушы сашчэпленыя рукi угару. Васька выходзiць за круг. Толькi на апошняе слова "кот" Васька пачынае лавiць мышэй. Дзецi у гульнi дапамагаюць мышам, як слабейшым за ката. Васька павiнен пералавiць ycix мышэй.

У вераб`я

Задача: выклiкаць радасць, выхоуваць добрыя сяброускiя

узаемаадносiны.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы загадвае загадку:

 

Шустранькi, маленькi, сам у шэрай свiтцы;

Шукае канапелькiа, каб трошкi пажывiцца.

 

Потым, паказваючы на каго-небудзь з дзяцей, кажа:

Верабей, верабей, вылятай у круг хутчэй.

 

Той, на каго паказау дарослы, "вылятае" у сярэдзiну кру­га. Дзецi iдуць па крузе i спяваюць:

На першыя два радкi песнi верабей скача у крузе, узмахвае крыл-цамi. На два астатнiя — стаiць на месцы, кiвae галавой, быццам дзяубе. Пасля заканчэння спевау верабей клiча каго-небудзь з дзяцей, каб падсiлкавацца хлебам. Гульня паутараецца. На другi раз вераб`i (двое) у крузе шэпчуцца, дамауляюцца, каго яшчэ паклiкаць. Iмя таго, каго выбралi крычаць звонка. Гульня працягваецца да той пары, пакуль вераб'ёу у крузе стане больш, чым дзяцей, якiя водзяць карагод. Потым вераб`i становяцца у круг, а дзецi, якiя водзяць карагод, становяцца вераб'ямi. Калi у гульнi удзельнiчае многа дзяцей, то можна кожнаму вераб'ю клiкаць таго, каго ён хоча (без дамоуленасцi з астатнiмi).

   

 

 

ГУЛЬНI ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА

УЗРОСТУ

 

Мароз

Задача: развiваць спрыт, хуткасць рэакцыi, выхоуваць

узаемавыручку, калектывiзм.

 

Апiсанне гульнi. Па лiчылцы выбiраецца Мароз. Дзецi iдуць карагодам i спяваюць:

 

 

Дзецi разбягаюцца у розныя бакi Мароз бяжыць за iмi i стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго дакранууся Мароз, лiчыцца замарожаным. Ён павiнен спынiцца i развесцi рукi у бaкi. Iншыя удзельнiк гульнi могуць яго размарозiць, пляснуушы рукой па плячы. Гульня праводзiцца пэуны час. Праз кожныя 3—5 хвiлiн выбiраецца новы Мароз. Перамагае Мароз, якi здолее замарозiць боль­шую колькасць удзельнiкау гульнi.

 

Да дзеда у госцi

Задача: развiваць творчыя здольнасцi дзяцей у пошуку вобразных

рухау, выхоуваць павагу да старэйшых, ветлiвасць, хуткасць

бегу.

 

Апiсанне гульнi. Сярод удзельнiкау гульнi выбiраюць дзеда Рыгора, астатнiя — унукi.

 

Дарослы запрашае дзяцей паехаць (пайсцi) у госцi да дзе­да Рыгора. Унукi дамауляюцца, што яны будуць паказваць дзеду розныя pyxi (iмiтуючы дзеяннi пры выкананнi той цi iншай працы або iгры на музычным iнструменце).

Потым падыходзяць да дзеда i спяваюць:

Пасля гэтага працягваюць прывiтанне рэчытацыяй (гаворкай):

— Каб ты быу заужды здароу, не хадзiу да дактароу.

 

Дзед Рыгор адказвае:

Добры дзень, мае вы дзеткi, вельмi рады я гасцям! Дзе ж вы, жэужыкi, хадзiлi? Што вы бачылi? Рабiлi?

 

Дзецi: Што мы бачылi — не скажам,

Што рабiлi? Мы пакажам.

 

Усе дзецi робяць пэуныя pyxi. Напрыклад, хто косiць се­на, хто сячэ дровы, хто мяце падлогу, хто грае на дудцы цi на гармонiку i г. д.

Дзед Рыгор спачатку назiрае за дзецьмi, потым называе па жаданню чыё-небудзь iмя. Адгадаушы, што той paбiy, дзед Рыгор спрабуе яго злавiць. Калi зловiць, той становiцца дзедам Рыгорам, калi не — гульня пачынаецца спачатку.

 

У мак

Задача: выхоуваць цярплiвасць, павагу адзiн да аднаго,

пазнаёмiць з паступовасцю развiцця раслiны.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы чытае урывак з верша А. Дзеружынскага "Мак".

Мак даспеу, пялёсткi скшуу

I галоуку угору ускiнуу.

Перамiгваецца з сонцам:

"Ты з-за хмар выходзь часцей,

Бо трымаю я у скарбонцы

Пачастунак для дзяцей!"

 

Дзецi выбiраюць хлопчыка або дзяучынку на ролю мака. Мак стаiць у сярэдзiне круга. Дзецi водзяць карагод вакол яго i спяваюць:

 

Потым спыняюцца i пытаюць у мака:

— Цi сеяла мак, мак? (калi гэта хлопчык, то "Цi сеяу ты...").

Мак адказвае: — Сеяла (сеяу).

Дзецi зноу iдуць карагодам са спевамi: "А на гары мак, мак..."

Зноу становяцца i пытаюць: - Цi узышоу мак, мак?

Мак адказвае: - Узышоу!

Гульня працягваецца. Дзецi чаргуюць спевы з пытаннямi: "Цi палола мак, мак? Цi цвiу мак, мак? Цi паспеу мак, мак?"

Пасля адказу мака: "Паспеу!" дзецi крычаць: "Трасiце мак!" I бягуць да мака трэсцi яго. А мак спрабуе схапiць каго-небудзь з дзяцей. Каго ён зловiць, той становiцца макам.

 

Заувага: калiпамяшканне невялiкае, можна пералавiць ycix дзяцей, aпошнi злоулены стане макам.

 

Воук i авечкi

Задача: выхоуваць пачуццё любвi i клопату аб жывёле,

узаемавыручкi у бядзе, развiваць творчыя здольнасцi у

iмiтацыях гукау.

 

Апiсанне гульнi. Выбiраюцца пастух i воук. Астатнiя дзецi —

Авечкi.

 

Дарослы пачынае:

Сонца толькi што узышло, шле наукол свае святло.

Над палямi птушак хор, спевам поунiцца прастор.

Выйшау з хаты пастушок i зайграу ён у ражок. (Я. Журба)

 

Пастушок на склады "тру-гу-гу, тру-гу-гу" голасам iмiтye гyкi ражка, потым спявае:

Далей пастушок кажа:

Сяду каля рэчачкi, бачу ля дарожкi

Кажушкi ды рожкi — то мае авечачкi. (Д. Бгчэль-Загнетава)

Пастушок садзiцца, авечкi нагiнаюцца i скубуць траву. Падкрадваецца воук i хапае адну з авечак. Усхапiушыся, па­стушок са словами "Воук авечку панёс!" бяжыць яе баранiць. Калi паспее, то кiем праганяе воука, калi не — воук нясе авечку у сваё cxoвiшчa.

 

У Бабу Ягу

Задача: вызваць у дзяцей пачуццё радасцi, выхоуваць спрыт у хуткiм

бегу.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы расказвае казку:

- Аднойчы я калыхаю свайго малога унучка ды i кажу яму: "Cпi, мой унучак, а то Баба Яга ходзiць за сялом, трасе памялом. Схопiць таго, хто не спiць". А ён як падскочыць ды як закрычыць: "Хачу пабачыць Бабу Ягу!" А вы, дзецi, хочаце пабачыць яе i пагуляць з ей?

 

Дзецi згаджаюцца. Выбiраюць Бабу Ягу, якой у рукi даюць галiнку, надзяваюць хустачку (цi падбiраюць iншыя прадметы, каб стварыць вобраз). Дарослы на падлозе акрэслiвае вялiкi круг. Гэта хатка Бабы Ягi. Hixто з дзяцей не павiнен забягаць у яе хатку. Баба Яга з галiнкай у руках стаiць пасярэдзiне круга-xaткi. Дзецi скачуць вакол круга i дражняць Бабу Ягу:

Пасля дражнiлкi дзецi бегаюць вакол круга, а Баба Яга спрабуе дакрануцца да каго-небудзь галiнкай (Баба Яга не павiнна выходзiць з xaткi). Калi гэта ей удаецца, тады той, да каго яна дакранулася, уваходзiць у круг i чакае, пакуль Баба Яга не пераловiць ycix дзяцей.

 

Заувага: 1. Калi гульня праводзiцца не у памяшканнi, круг-хатку

Бабы Ягi акрэслiваць не трэба.

2. Да каго першага дакранецца Баба Яга, той i стане ею.

 

Гусi i воук

Задача: удасканальваць навыкi хуткага бегу, спрыт, вы­хоуваць

пачуццё калектывiзму, смеласць.

 

Апiсанне гульнi. Выбiраюць ваука i гусей (4—5 чалавек). Воук знаходзiцца у сярэдзiне круга, гyci — за кругам. Дзецi або дарослы крычаць: «Гусi - гусi! Вам пара у чыста поле са двара!»

 

Дзецi iдуць карагодам, трымаюцца за рукi i спяваюць:

Ах, ты, шэры ваучок,

Бяры ты гусенка

Замест парасенка.

Гyci адказваюць пасля кожнага з сямi радкоу тэксту увесь час аднолькава (гук "рэ2").

Потым гyci уцякаюць, а воук ix ловiцъ. Дзецi дапамагаюць гусям, якiя маюць права схавацца у сярэдзiне круга, калi стомяцца. Воук гэтага права не мае.

А мы проса сеялi

Задача: удасканальваць навыкi перамяшчэння шарэнгай, выхоуваць

сяброускiя узаемаадносiны сярод дзяцей.

 

Апiсанне гульнi. Дзецi, трымаючыся за pyкi, становяцца двума шарэнгамi уздоуж сцен. У адной шарэнзе дзяучаткi, у

другой — хлопчыкi. Дарослы пачынае:

 

Хлопцы з дзяучаткамi любяць гуляць.

Песнi спяваць, скакаць, жартаваць.

 

Хлопчыкi, iдучы шарэнгай да дзяучынак, спяваюць:

На першыя два такты робяць чатыры крокi, а на трэцi —!!! тры прытопы.

Затым адыходзяць спiнай назад. Яны выконваюць тыя ж pyxi, спяваюць той жа прыпеу:

 

Адным ладам ceял, сеялi.

 

Далей адказваюць дзяучынкi (pyxi тыя ж, што i у хлопчыкау).

 

Дз.: А мы проса вытапчам, вытапчам. Адным ладам...

 

Хл.: Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць? Адным ла­дам...

 

Дз.: А мы коней выпусцiм, выпусцiм. Адным ладам...

 

Хл.: А мы коней пераймём, пераймём. Адным ладам...

 

Дз.: Ды чым жа вам пераняць, пераняць? Адным ладам...

Хл.: А шауковым повадам, повадам. Адным ладам...

 

Дз.: А мы коней выкупiм, выкупiм. Адным ладам...

 

Хл.: Ды чым жа вам выкупiць, выкупiць? Адным ладам...

 

Дз.: А мы дадзiм сто рублёу, сто рублёу. Адным ладам...

 

Хл.: Нам не трэба тысячы, тысячи. Адным ладам...

 

Дз.: А мы дадзiм дзеучыну, дзеучыну. Адным ладам...

 

Калi дзяучыны адыходзяць назад на свае месца, пасярэдзiне залы застаецца адна дзяучынка.

 

Хл.: Вось гэта i трэба нам, трэба нам.

 

Падыходзяць шарэнгай да дзяучынкi, утвараюць круг вакол яе. Хлопчыкi спяваюць тую ж мелодыю на склад "ля", а дзяучынка спачатку вольна танцуе адна, потым запрашае каго-небудзь з хлопчыкау i танцуюць разам.

 

Дзяучынкi i хлопчыкi робяць вялiкi круг вакол ix i пляскаюць у далонi.

Казёл

Задача: выхоуваць пяшчотныя пачуццi да жывога, развiваць творчыя

здольнасцi у перадачы вобразау, пачуццё гумару.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы або дзецi адзiн за адным гавораць

прымауку:

Як i быу у нас казёл,

Ён i разумны быу,

Ён i па ваду хадзiу,

Ён i кашу варыу,

Дзеда з бабай кармiу.

 

Па лiчылцы выбiраюць казла. Ён становiцца у сярэдзiну круга.

Дзецi вядуць карагод i спяваюць. Казёл на словы ycix запевау стаiць задаволены, слухае, а на словы прыпевау паказвае pyxi, якiя адпавядаюць тэксту.

 

2. Павiтай, казелiнька, пакажы, казелiнька,
Як дзядулькi скачуць.

ПРЫПЕУ: Вось i так, так i гэтак, Так дзядулькi скачуць.

3. Павiтай, казелiнька, пакажы, казелiнька,
Як дзяучынкi скачуць.

ПРЫПЕУ: Вось i так, так i гэтак, Так дзяучынкi скачуць.

4. Павiтай, казелiнька, пакажы, казелiнька,
Як хлопчыкi скачуць.

ПРЫПЕУ: Вось i так, так i гэтак, Так хлопчыкi скачуць.

5. Павiтай, казелiнька, пакажы, казелнiнька,
Як ты, козлiк, скачаш.

ПРЫПЕУ: Вось i так, так i гэтак, Так ты, козлiк, скачаш.

 

 

Грушка

Задача: вызваць радасны настрой, удасканальваць навык i бегу з

паваротамi, развiваць творчыя здоль­насцi у iмправiзацыi

рухау.

 

Апiсанне гульнi. Дарослы чытае урывак з верша А. Пашкевич (Цёткi).

 

Люблю наш сад пад белым цветам,

Люблю, як грушы спеюць летам.

 

Дзецi выбiраюць грушку, якая становiцца у сярэдзiне круга. Потым iдуць карагодам вакол яе i спяваюць:

 

3. Расцi, расцi, грушка, ды у добры час.

Маленькая Танька, паскачы для нас.

 

4. А ужо наша грушка распусцiлася,

Маленькая Танька зажурылася.

 

5. А мы тую грушку усе шчыпаць будзем,

Ад маленькай Танькi уцякаць будзем.

 

Грушка павiнна танцаваць, кружыцца, скакаць, рабiць усё тое, пра што пяюць дзецi. На словы "вось такой вышынi, вось такой шырынi" дзецi iдуць па крузе, падымаюць pyкi угару, разводзяць ix у бакi. На словы "шчыпаць будзем" наблiжаюцца да грушкi, як быццам хочуць ушчыпнуць яе, а тая пачынае лавiць дзяцей. Дзецi уцякаюць. Каго грушка зловiць, той становiцца у круг на свае месца. Гульня паутараецца з новай грушкай.

 

Рэдзька

Задача: развiваць сiлу, выхоуваць пачуццё сяброуства,

узаемавыручкi.

 

Апiсанне гульнi. Па лiчылках сярод хлопчыкау выбiраюць Янку i гаспадара. Усе астатнiя дзецi — рэдзькi.

Лiчылкi:

 

1. На Буланцы едзе Янка,

50 рублёу дуга!

А кабылка — паурубля!

Як праедзе ён,

Выйдзi вон.

 

2. Саломiна, яромiна
прэла,гарэла,

на мора ляцела.

Касцюк, Масцюк, Радзiвон,

Выйдзi вон.

 

Гаспадар кажа рэдзькам:

— Сядайце, рэдзькi, на градку адна за адной (рэдзькi выконваюць загад гаспадара). Зараз няхай кожная абхопiць абедзвюма рукамi тую рэдзьку, што сядзiць уперадзе (рэдзькi выконваюць загад).

 

Рэдзькi пачынаюць спяваць, седзячы:

 

На першыя словы "мы на градцы..." падымаюць галаву угару, глядзяць на сонейка, са слоу "свяцi..." падымаюць рукi i калышуць iмi. А гаспадар перад градкай пахаджвае, задаволены ураджаем.

 

Раптам здалёку чуваць песня Янкi, якi скача на кабылцы:

 

 

Янка спыняецца перад гаспадаром i тупае нагой па падлозе.

 

Гаспадар: - Хто там?

 

Янка: - Гэта я, Янка.

 

Гаспадар: - Чаго табе трэба?

 

Янка (жаласлiва):

 

Скiнууся з печы, пабiy сабе плечы;

Охаю, уздыхаю, рэдзькi жадаю.

 

Гаспадар:

— Ну, дык ipвi сабе, якую хочаш.

 

Янка падыходзiць да "градкi" i цягне тую, якая сядзiкь апошняй. А рэдзькi пасмейваюцца:

 

Ножкi у Янкi тоненькiя!

Ручкi у Янкi слабенькiя!

 

Нарэшце, Янка паднатужыуся i вырвау адну рэдзьку. Пачау ён другую рэдзьку цягнуць, але сiлы у яго было малавата. Тады Янка пазвау на дапамогу першую рэдзьку. Пачына­юць яны разам цягнуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкi выцягнулi, дапамагае рваць наступную. I так, пакуль на градцы нiчога не застанецца.

 

Заувага: Янка мае права цягнуць толькi апошняе у радзе дзiця-рэдзьку, абхапiушы яго рукамi за пояс.

Мiкiта

Задача: выхоуваць добрыя сяброускiя адносiны, творчыя

здольнасцi у вольным танцы, лоукасць у час бегу.

 

Апiсанне гульнi. Выходзiць Мiкiта з Мiкiцiхаю пад руку. На шыi у Мiкiты вiciць дуда, на галаве — саламяны капялюш. У Мiкiцiхi на галаве стужка з беларускiм арнаментам.

 

Дарослы пытаецца у дзяцей:

- Цi хочаце вы пайсцi у госцi да Мiкiты з Мiкiцiхай?

Дзецi згаджаюцца. Яны падыходзяць i вiтаюцца:

- Добры дзень, Мiкiцiха!

Мiкiцiха:

- Дзень добры вам!

Дзецi:

- Добры дзень, Miкiтa!

 

Miкiтa не адказвае, ён адварочваецца i скоса пазipae на дзяцей. Дзецi пачынаюць спяваць, яны стаяць каля Мiкiты i заглядваюць яму у вочы.

 

Другi куплет Мiкiцiха спявае або дэкламуе:

 

2. Паглядзi прыйшоу народ!

Запрашай ycix у карагод!

 

ПРЫПЕУ: Miкiтa, Мiкiта, так i гэтак, Miкiтa!

 

Прыпеу выконваюць усе дзецi, а Мiкiцiха гладзiць Miкiтy па плячы. Miкiтa усмiхаецца, кланяецца дзецям i кажа:

— Калi ласка, госцейкi дарагiя!

Усе дзецi, узяушыся за pyкi, iдуць па крузе i спяваюць.Miкiтa з Мiкiцiхай у сярэдзiне круга iмiтyюць pyxi, аб якiх пяюць дзецi. На прыпеу i яго паутор дзецi стаяць i пляскаюць у ладкi.

 

3. На дудзе Miкiтa грае,
Мiкiцiха падпявае.

 

ПРЫПЕУ.

 

4. A Miкiтa дровы сячэ,
Мiкiцiха блiны пячэ.

 

ПРЫПЕУ.

 

5. Мiкiцiха пайшла у скокi,
A Miкiтa — pyкi у бокi.

 

ПРЫПЕУ.

 

6. Добра госцекi спявалi,

Просiм, каб яшчэ й станцавалi. (Спяваюць Мiкiта з Мiкiцiхай.)

 

Прыпеу гучыць на склад "ля". Мiкiцiха з Мiкiтам пляскаюць у ладкi, госцi танцуюць. Miкiтa цiхенька уцякае з круга. Мiкiцiха зауважае "прапажу", крычыць:

- Ой-ёй-ёй! А дзе ж мой Miкiтa?

Дзецi:

- А вунь ён, лавi!

 

Мiкiцiха даганяе Мiкiту. Як зловiць, потым Miкiтa даганяе Мiкiцiху. Дзецi дапамагаюць iм.

У карагодзе мы былi

Задача: развiваць творчыя здольнасцi дзяцей у iмправiзацыi

танцавальных рухау, выхоуваць добрыя сяброускiя

адносiны.

 

Апiсанне гульнi. Дзецi становяцца у круг i бяруцца за pyкi. Адна пара ходзiць у сярэдзiне круга i прытанцоувае, астатнiя ходзяць вакол ix i спяваюць:

2. Каго там мы бачылi? (2 р.)

 

ПРЫПЕУ: Ай, люлi, бачылi. (2 р.)

 

3. Мы бачылi парачку. (2 р.)

 

ПРЫПЕУ: Ай, люлi, парачку. (2 р.)

 

4. Ты, парачка, патанцуй. (2 р.)

 

ПРЫПЕУ: Ай, люлi, патанцуй! (2 р.)

 

Дзецi спыняюцца i, пляскаючы у далонi, працягваюць напяваць мелодыю на склад "ля", а пара танцуе, выконваючы любыя pyxi па жаданню. Станцаваушы, выходзiць з круга. Яе месца займае другая пара. Дзецi назiраюць за iмi, а у канцы гульнi робяць вывад, якая пара танцавала прыгажэй за ycix.

Сляпы музыкант

Задача: развiваць слых, памяць, мысленне, творчыя

здольнасцi пеучых iмправiзацый.

 

Апiсанне гульн. Усе дзецi становяцца у круг. Аднаму завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — Сляпы музы­кант.

Сляпы музыкант дакранаецца палачкай да аднаго з дзяцей. Той, крыху змянiушы голас, спявае. Kaлi Сляпы музыкант адгадае, хто спявау, той iдзе у сярэдзiну кру­га, i гульня працягваецца з новым музыкантам. Калi дзiця-музыкант тры разы не адгадае, хто спявау, то выбывае з гульнi.

 

Заувага: усе дзецi спяваюць адзiн i той жа тэкст. Яны павiнны ведаць тэксты на памяць. Патрабуецца падрыхтоучая работа.

 

Прыклады тэкстау (усе фальклорныя):

1. Сонейка, сонца, выглянi у аконца.

 

2. Кую, кую ножку, паеду у дарожку.

 

3. Цераз плот, цераз плот жук ляцiць у агарод

I гудзе, як самалёт: у-у-у.

 

4. А ты, коцiнька-каток, у цябе шэранькi хвасток,

Ты прыходзь к нам начаваць, будзеш Янку калыхаць.

 

5. Цiлi-целi, птушкi пелi, узнялiсь i паляцель.

 

6. Чук, чук, чук, чук! Налавiу дзед шчук,

А баба — плотак, ды пазвалi цётак.

 

7. Ладачкi-ладушкi, прыляцелi птушкi,

Селi на варотах у чырвоных ботах.

Гульнi-карагоды

 

Бярозка

 

Задача: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамi

песнi; фармiраваць пачуццё калектывiзму.

 

Апiсанне гульнi: з лiку тых, хто гуляе, выб1раецца дзяучынка-бярозка. Дзецi ходзяць па кругу, паклаушы хустачкi на плечо, i спяваюць:

 

Бярозка белая, макаука зялёная,

Летам махнаценькая, зiмой сучкаваценькая,

Дзе яна стаiць, там i шумiць.

 

Дзяучынка-бярозка, што стаiць у крузе, пад песню забipae хустачкi, паднiмае ix над галавой i, калi заспяваюць:

 

Бярозка зялёненькая, вясной вясёленькая,

Сярод поля стаiць, лiсточкамi шумiць,

Грымiць, гудзiць, залатым вяночкам звiнiць,—

 

iмiтye шум лiстоу, рух галiн — шамацiць сукенкай, махае над галавой хустачкамi. Пад прыгаворку: «А восенню ка­ранi у бярозкi засынаюць, лiсточкi ападаюць!» —дзяучын­ка-бярозка абыходзiць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правiлы гульнi: хустачкi павiнны ляжаць свабодна, каб дзяучынка-бярозка змагла лёгка ix узяць.

 

 

Лянок

 

 

Задача: практыкаваць ва уменнi узгадняць pyxi са сло­вамi песнi;

выхоуваць пачуццё калектывiзму.

 

Апiсанне гульнi: з лiку тых, хто прымае удзел у гульнi, выбiраецца бабуля. Астатнiя становяцца у круг. Яны пытаюцца:

 

— Што ты, бабуля, :нам прасцi дасi?

 

Бабуля выходзiць у цэнтр круга i адказвае:

 

—Старым бабулькам воуны пасмачку,

А прыгожым маладзiчкам белы лянок!

 

Пасля гэтага дзецi разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеяннi, пра якiя гаворыцца у песнi:

 

А мы сеялi, сеялi лянок,

Белы, славны кужалёк!

Урадзiся, наш лянок!

Урадзiся, кужалёк.

Мы лянок iрвалi жалi,

Абразалi, у полi слалi,

У снапочкi збiралi.

Урадзiуся лянок,

Белы, слауны кужалёк.

 

Правiлы гульнi: дзецi павiнны дакладна выконваць дзеяннi, якiя паказвае бабуля.

 

 

Пляцень

Задача: удасканальваць навыкi хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы

тэмп i напрамак; развiваць пачуццё сяброуства.

 

Апiсанне гульнi: дзецi становяцца адзiн за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроука, якую кожны трымае у руцэ. Усе iдуць адзiн за адным i спяваюць:

 

Кругом бярозанькi iдзём,

Каля яе усе плятнём.

Плець-плець пляцёна

Кругом ствала абвядзёна.

Уецца пляцень, пляцецца

У поле, у лес валачэцца.

Расплятайся, пляцень, распляцiся,

Залаты вузельчык развяжыся.

 

Водзячы заблытвае карагод, пакуль не запляце пля­цень. Расплятаюць яго пад прыгаворку:

 

Сто дашкалят

Усе у адзiн рад,

Разам звязаны стаяць.

Пляцень, расплятайся,

На бярозаньку завiвайся.

 

Водзячы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робiць крутыя павароты, i той, хто не устаiць на нагах i упадзе, выбывае з гульнi.

 

Правiлы гульнi: на працягу усёй гульнi дзецi павiнны моцна трымацца за вяроуку; калi хто-небудзь з дзяцей павалiуся, усе удзельнiкi гульнi спыняюцца.

 

 

Вузельчык

Задача: развiваць узгодненасдь рухау; выхоуваць пачуццё

калектывiзму.

 

Апiсанне гульнi: два удзельнiкi гульнi трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты у выглядзе вялiкага iголкавага вушка. Астатнiя удзельнiкi становяцца у рад, бяруцца за pyxi i, рухаючыся уздоуж пляцоукi, спяваюць:

 

Iголка — шнырала,

Увесь свет прыбрала,

Прибрала, абшыла,

Сама голая хадзiла.

Тонкая ды доугая,

Аднавухая ды вострая.

А я тычу-патычу:

У нociк стальны

Хвосцiк iльняны!

 

Дзецi праходзяць у вароты, iмiтуючы нiтку, якую зацягваюць у iголкy. Апошнi у радзе зацягвае вузельчык — паясамi скручвае дзяцей, якiя утвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

 

Хвосцiк нiцяны

Цягну за сабой.

Праз палатно ён праходзiць,

Канец сабе знаходзiць...

 

Правiлы гульнi: дзецi, якiя утвараюць вароты, павiнны стаяць адзiн ад аднаго на адлегласцi нацягнутага памiж iмi пояса (1 м); апошнi iгpoк, якi зацягвае вузельчык, не павiнен хутка рухацца, каб не павалiць зацягнутых паясамi дзяцей.

 

Агароднiк

Задача: удасканальваць навыкi хадзьбы па кругу, бег, змяняючы

тэмп i напрамак; развiваць увагу.

 

Апiсанне гульнi: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднiнай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д.) i становiцца у круг. Адзiн з дзяцей выбipaецца агароднiкам. Ён выходзiць на сярэдзiну круга i стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

 

- Хто там?

- Агароднiк!

- За чым прыйшоу?

- За рэпай!

 

Пасля такога адказу усе вядуць карагод i спяваюць:

 

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзiне тоустая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе нi падыдзе,

Усялякi за вixop возьме.

 

Агароднiк павiнен адгадаць, хто з дзяцей назвау сябе рэпай. Калi ён адгадае, рэпа уцякае, iнакш агароднiк зловiць яе i павядзе у свой агарод.

 

Правiлы гульнi: агароднiк не павiнен ведаць, хто на­звауся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калi не адга­дае, яго мяняюць.

 

 

Сонца i месяц

Задача: развiваць каардынацыю i узгодненасць рухау; выхоуваць

сяброускiя адносiны дзяцей памiж сабой.

 

Апiсанне гульнi: дзецi выбiраюць двух важакоу, якiя будуць варотамi. Выбраныя павiнны адысцi убок i цiхенька, каб iншыя ix не пачулi, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i месяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу усе удзельнiкi гульнi павiнны выстраiцца цугам: першы бярэцца рукамi у бакi, ас-татнiя кладуць pyкi на плечы iграку, якi стаiць спераду яго.

 

Сонца i месяц бяруцца за рукi i высока паднiмаюць ix: атрымлiваюцца «жывыя вароты». Дзецi адзiн за адным iдуць да варотау i з песняй праходзяць праз ix:

 

Горкай, горкай, горачкай

Iшоу малы Ягорачка,

Ваукоу не баяуся,

Страхау не пужауся.

Горкай, горкай, горачкай

Iшоу наш Ягорачка.

Iшоу ён лугам,

Вёу дзяцей кругам.

 

Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а у апошняга цiхенька пытаюцца:

— Да каго хочаш, да сонца цiда месяца?

 

Дзiця цiха адказвае, да каго жадае пайсцi.


I тады сонца цiмесяц гаворыць:

— Iдзi да мяне, — i aпoшнi у чарзе стане з боку ад та­го, каго ён выбрау. Так дзецi праходзяць з песняй праз ва­роты многа разоу. 3 кожным разам чарга poбiццa усё меншай, а у сонца i месяца вырастаюць «хвасты» —у аднаго карацейшы, у другога даужэйшы. Iгpaкi стаяць каля сон­ца i месяца або у рад, або цугам — адзiн за адным. Нарэшце ад доугай чаргi застаецца адзiн iгрок. Сонца i ме­
сяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча iсцi. Гэты
aпoшнi iгpoк таксама iдзе або да сонца, або да месяца.

 

Пасля гэтага пачынаюць падлiчваць: да каго перайшло больш iгракоу—да сонца цi да месяца.

 

Калi у сонца больш дзяцей, яны усе, разам з сонцам, гавораць:

— Сонца грэе, да яго усе iдуць, а месяц халодны, да яго icцi не хочуць.

 

А калi у месяца больш дзяцей, то яны гавораць:

— Сонца пячэ i палiць, да яго не хочуць iсцi. Месяц ясны, ноччу свецiць, да яго усе iдуць!

 

Пасля гэтага дзецi-сонцы утвараюць вялiкi круг i загадваюць заданнi дзецям-месяцам, i наадварот.

 

Правiлы гульнi: праходзячы праз вароты, дзецi дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульнi усе яны танцуюць ра­зам.

 

 

Курнацiца

Задача: развiваць спрыт i дакладнасць рухау, узгодненасць дзеянняу,

увагу.

 

Апiсанне гульнi: усе становяцна у калону адзiн за адным. Той, хто стаiць спераду, лiчыцца важаком. Дзецi дробным крокам рухаюцца уперад i спяваюць:

 

Вышай, нiжай, Курнацiца,

Набок шапка-вушанiца.

 

Важак аддае загад: «Шапку набок!» —i ссоувае сваю шапку набок. Дзецi, гледзячы на важака, ссоуваюць свае шапкi набок, а дзяучынкi xycткi. Хто не выканае загад, цi выканае яго не дакладна, плацiць фант важаку. Пасля гэ­тага дзецi рухаюцца далей, а важак аддае новы загад: «Легчы на бок!», «Падняць рукi угору!». У канцы гульнi дзецi выкуплiваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).

 

Правiлы гульнi: курнацiца павiнен загадваць заданнi, якiя патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасцi, каардынацыi рухау.

 

Маучанка

Задача: развiваць уменне валодаць сабой; выхоуваць вытрымку.

 

Апiсанне гульнi: дзецi прыгаворваюць:

 

Пярвенчыкi, чарвенчыкi,

Зазвiнелi бубенчыкi

Па свежай расе,

Па чужой паласе,

Там кубкi, арэшкi,

Цукеркi, мядок,

— Маучок!

 

На апошняе слова усе павiнны замаучаць. Калi хто небудзь не вытрымае, засмяецца цi вымавiць хоць слова, ён плацiць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькi разоу прысесцi, праспяваць, загадаць yciм загадку.

 

Правiлы гульнi: дзецi павiнны маучаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правiлы, але не больш адной мiнуты.

 

Адгадай, чый галасок

Задача: развiваць увагу на слых, памяць.

 

Апiсанне гульнi: дзецi утвараюць круг. Адзiн з iгpaкoy становiцца пасярэдзiне яго i закрывае вочы. Дзецi гавораць:

 

Сталi у круг, i — раз! два! тры!

Павярнулiся, сябры!

 

На апошнiя словы усе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

 

А як скажам — скок, скок, скок...

 

Словы «скок, скок, скок» спявае цi гаворыць той, каму загадзя прапапавау выхавальнiк.

 

Адгадай, чый галасок?

 

Гэтыя словы спяваюць усе дзецi.

Дзiця, што cтaiць у цэнтры з закрытымi вачамi, пaвiнна адгадаць, хто праспявау словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналi iдзе на сярэдзiну круга.

 

Правiлы гульнi: дзiця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня; словы «скок, скок, скок» гаворыць цi спявае iгpoк, на якога пакажа выхавальнiк.

Мост

Задача: развiваць каардынацыю i узгодненасць рухау; выхоуваць

пачуццё калектывiзму.

 

Апiсанне гульнi: дзецi становяцца пара за парай i спяваюць песню:

 

Iшоу казёл пад мастом,

Кiваючы хвастом.

 

- Куды



Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2017-10-25 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: