Успамины Яна Цадроускага, записаныя яго уласнаю рукой у XVII ст.




Я, Ян Цадроуски, нарадзиуся 3 сакавика 1617 г. у адным часу разам з маим братам панам Стэфанам Цадроуским ад бацьки пана Яна Цадроускага и маци пани Софии Цёлкауны Камароускай у Пагосце[1], якое ляжыць за Слуцкам у трох милях[2].

У 1631 г. бацька наш дабрадзей паслау нас абодвух у Крулявец[3] вывучаць там у акадэмии нямецкую мову и навуки, дзе я адразу ж па прыездзе туды паламау сабе мармуровым сталом галёнку правай наги и праляжау там на самавылячэнни паугода.

У 1635 г. для прадаужэння навуки паслау нас абодвух дабрадзей бацька наш у Кракаускую акадэмию.

У 1637 г. дабрадзей бацька мой аддау мяне на службу да князя ягамосци пана Багуслава Радзивила, яки у той час быу вяликим харунжым Вяликага княства Литоускага. З им я пабывау у чужых землях, куды мы спачатку ехали з Гданьска да Штэцина[4] па Паморскай зямли и праехали праз усю Гальштынию у напрамку на Любек[5] и Гамбург[6], якия ляжаць за Зундам[7], аж да Зунда[8] (дасягли.— А. К.), горада дацкага караля; там мы бачыли дацкага караля Хрысцияна IV[9]. Адтуль ехали сушаю да Амстэрдама, а усе грузы плыли морам.

Ягамосць князь затрымауся у Фрызии, г. зн. у Гронидзе и у Франикеры, а потым у Утрэхцкай акадэмии, да якой 7 гадзин язды ад Амстэрдама. Выехаушы з Утрэхта, мы ехали сушаю да Мидэльбурга, а потым морам да французскай крэпасци Кале, адтуль па сушы да Парыжа, галоунага горада Францыи. У Францыи у той час быу каралём Людовик XIII[10], бацька цяперашняга караля Людовика XIV[11], яки сваими бязбожными учынками губиць нашу айчыну, змовиушыся з туркам.

У Парыжы князь ягамосць пражыу месяцау 7, потым падарожничау па усёй французскай зямли аж да границ Італии. У гэтым падарожжы и я быу разам з ягамосцю князем, а другая частка моладзи заставалася у Парыжы.

Пасля таго, як ягамосць князь вярнууся з падарожжа па Францыи и пабыу у французскага караля, якому давау сваё паручыцельства за Яна Казимира[12] (на той час польскага каралевича, што знаходзиуся у французскай турме), ён паехау сушаю у размешчаны на беразе мора французски горад-крэпасць Кале. А адтуль цераз пралиу накиравауся у английски порт Дуур, дзе уся моладзь и чэлядзь заставалася сядзець на месцы, а я ездзиу з князем ягамосцю аж у Лондан, галоуны горад Англии.

Там жа княжа ягамосць быу у английскага караля Карла[13], таго самага, якому потым яго уласныя падданыя учынили суд и адсекли галаву.

З Англии князь зноу вярнууся у Галандыю и знаходзиуся у Утрэхце. Потым князь ягамосць адправиу частку моладзи з Галандыи у Литву, разам з якою паслау и мяне для нагляду за ёю.

З Галандыи у Гданьск мы прыплыли па моры, а потым на ботах накиравалися у Крулявец. Там перад самым замкам (на месцы, сапрауды фатальным для мяне) я быу цяжка паранены у галаву ад ахмялеушай моладзи князя ягамосци, а дакладней ад пана Самуила Стаброускага, сына пана Адама Стаброускага. Вылечаны ад той раны незнаёмым мне чалавекам, яки служыу у замку писарам, я прыехау да дабрадзеяу бацькоу маих и застау бацьку дабрадзея майго ужо хворага; ён потым памёр 20 верасня 1640 г. у Айнаровичах.

У 1641 г. ягамосць пан рэчыцки стараста Урандоуски, яки на той час быу аканомам усих маёнткау князя ягамосци пана харунжага Вяликага княства Литоускага, паслау мяне з грашыма у Галандыю да князя ягамосци. Накироуваючыся туды, я прыехау у Гданьск, адкуль пусциуся морам у Зунд на новым карабли якогасьци Пятра Петэрсона, яки и сам знаходзиуся на гэтым карабли.

Кали мы з Зунда паплыли у Галандыю и ужо минули гару Кольно, у тым флоце на той час было 80 галандских купецких караблёу, не личачы двух канвойных. I кали на моры пачауся шторм и узникли вяликия хвали, гэты карабель, на яким я быу з часткаю нашых людзей (а сярод их знаходзиуся и той пан Пшыпкоуски, што потым служыу оберлейтэнантам пры каралю ягамосци Казимиры-Адрачэнцы[14] и пазней загинуу ад рускай кули пад Коунам), видаць, будучы перагружаным збожжам, пачау небяспечна нахиляцца на адзин бок. Тады матросы адкрыли палубу карабля и стали высыпаць збожжа у мора. Тым часам вал вады так моцна ударыу у борт карабля, што ледзь не патапиу яго.

Матросы зноу закрыли палубу и, не маючы ужо магчымасци плысци далей з иншыми караблями, павесили на нашым карабли знак тапельцау, г. зн. чорную харугву, якая патрабавала паратунку, але у таки вялики шторм кожны-дбау пра сябе.

Тым часам усе карабли пайшли цугам разам з канвойными у напрамку Амстэрдама, а наш карабель пагнала ветрам назад да Зунда. I кали мы ужо наближалися да той самай гары Кольно, перад нами паказалася некальки караблёу пиратау, г. зн. марских разбойникау з г. Дзюнкерка. Убачыушы их у падзорную трубу, нашы матросы пачали сумнявацца за сябе, яны зноу адвярнулися ад их и паплыли туды, куды нас гнау вецер, а пираты гналися за нами, ад яких мы уцякали два дни и дзве ночы, але не магли пазбавицца ад их. Нарэшце на трэци дзень убачыли нашы у ладзорную трубу бераг сушы, да якога нас нёс сам вецер. Потым ён занёс нас памиж скал, аб якия пачау биць наш карабль. Тады мы кинулися у бот, што быу на карабли. Усе, хто быу на карабли, выйшли жывыми на бераг Ютландыи, яки належыу дацкай дзяржаве, а карабль разбиуся у шматки. Пираты здалёк абминули нас. Мы потым пешшу ишли па беразе мора амаль што да самай Гальштынии, а пасля наймали для сябе фурманау у Гамбург[15] и Амстэрдам.

Грошы, якия я вёз князю ягамосци, были у залатой валюце и таму я их вынес на сабе, а на иншыя быу вексель, выдадзены у Гданьску. Другия рэчы, якия я суправаджау для князя ягамосци, а именна: турэцки шацёр и венгерскае вино, за якое нас ледзь не пазабивали ютландчыки, кали мора выкинула бочку на бераг, усе патанули.

У 1642 г. князь ягамосць паслау мяне зноу з Галандыи у Литву.

У 1643 г. дау мне князь ягамосць кирауництва у Старой вёсцы[16] на Падляшшы, миль 12 ад Варшавы.

16 лютага 1648 г. я ажаниуся з паненкай Марыянай Швейкоускай, дачкою навагрудскага харунжага Самуила Швейкоускага и Ядвиги Самсонауны Падбярэскай-Швейкоускай. Вяселле было у Минску. А праз некальки дзён пасля мае жаницьбы выйшла замуж и маци дабрадзейка мая за ягамосць пана Филона Тышкевича, яки быу минским земским суддзёй. Але не доуга, тольки некальки тыдняу пражыу з маёй маци ягамосць пан суддзя, бо у хутким часе паехау з Айнарович у свой маёнтак у Лагойск, там яго напаткала якаясьци меланхолия, з прычыны яе ён параниу сябе шабляю, хоць и не небяспечна для здароуя, аднак памёр ад той раны. Усе людзи думали, што прычынаю смерци ягамосци были чары пэуных белых галоу[17]. Няхай сам пан бог будзе яму у тым суддзёю.

5 мая 1649 г. у Старай Вёсцы на Падляшшы памёрла бяздзетнаю мая жонка Марыяна Швейкоуская. Пахавана яна у Венграуским саборы на Падляшшы, у горадзе князя ягамосци пана Багуслава Радзивила, канюшага Вяликага княства Литоускага, 2 верасня 1649 г.

30 кастрычника 1650 г. я ажаниуся з паненкай Ганнай Мирскай, дачкою стражника Вяликага княства Литоускага и Кацярыны Капчэускай, дачки минскага стольника. Вяселле было у Капыли, горадзе и сядзибе князя ягамосци пана канюшага Вяликага княства Литоускага.

12 верасня 1651 г. а першай гадзине пасля паудня у Атрубку нарадзиуся мой першы сын, хрысциу яго ксёндз Якуб Хелхоуски, прапаведник минскага сабора. Дали яму имя дзеда, ягамосци пана стражника Вяликага княства Литоускага Грыгорыя. Сведками хрышчэння были брат мой пан Стэфан Цадроуски са сваим старшым сынам, а кумою яемосць паня Алена Воукауна, жонка Станислава Залескага...

24 кастрычника 1653 г. а сёмай гадзине пасля паудня нарадзилася мне дачка у Айнаровичах. Хрысциу яе ксёндз Якуб Хелхоуски, прапаведник минскага сабора. 30 кастрычника на святым хрышчэнни дали ёй имя Кацярына. Сведками были мой брат пан Тамаш Цадроуски, а кумою маци дабрадзейка мая з паняй жонкай брата майго Стэфана Цадроускага.

29 липеня 1655 г. у Прамезе, маёнтку яемосци пани Раины Тэафилии Мирскай Пакашовай, сястры мае жонки, кали мы там знаходзилися у бежанцах ад маскоускага войска, нарадзила мне мая жонка дачку памиж 10-й и 11-й гадзинами перад поуднем, якую неадкладна ж назаутра ахрысциу ксёндз Якуб Хелхоуски, прапаведник у той час промезскага сабора. Дали ёй имя на святым хрышчэнни Тэафиля. Сведками были мой брат пан Тамаш Цадроуски з яемосцю паняй Пакашовай и яемосцю паняй Софияй Мирскай, дачкою стражника Вяликага княства Литоускага.

8 жниуня 1655 г. войска маскоускага цара Аляксея Михайлавича авалодала Вильнам, нам тады прышлося уцякаць у Жмудзь[18], дзе мы у той час спадзявалися на заступництва ягамосци швецкага караля[19].

30 листапада 1655 г. у Шаулях, дзе мы знаходзилися у бежанцах ад маскоускага войска, памёрла мая любимая дачка Кацярына ад воспы. Пахавана яна 9 снежня на могилках краснаголинскага сабора у 4-х милях ад Шавель, дзе прапаведникам у той час быу ксёндз Станислау Минкевич. Пахавальнае казанне рабиу ксёндз Давыд Рэдэр. Тэкст быу з Прытчау Саламонавых з раздзела 12 верша 5: «Адыходзе чалавек да дому вечнага»...

У красавику 1656 г. Жмудзь пачала бунтаваць супраць шведау, а таму я з жонкай и сваими дзетками выехау са Жмудзи дадому, куды прыехау 28 мая. I ледзь тольки прыехау дамой, як пачау араць пад яравыя и агароды. У тым годзе я не пасеяу ничога, тольки кварт[20] 9 гароху, якога купиу у Минску. Намалациу яго больш за паутары бочки.

21 сакавика 1656 г. напусциу пан бог у розных месцах Минскага ваяводства и у маим доме страшэнную велич палявых мышэй, якия спачатку на поли, а потым у пунях, свиранах и на азяродах страшэнна псавали збожжа, з прычыны чаго зараз жа пасля такога нашэсця мышэй наступиу вялики голад, яки працягвауся аж да жнива у 1657 г. Галодныя людзи ели катоу, сабак и усякую здыхляцину, а пад канец рэзали людзей и ели их целы, не давали нават чалавечым трупам адляжацца у грабах. Усяго гэтага я сам, нязначны чалавек, нагледзеуся уласными вачыма[21].

У 1656 г., не памятаю якога дня, насуперак майму уласнаму жаданню паслала мяне усё Минскае ваяводства з чалабитнаю да маскоускага цара. Чалабитная гэта заключала у сабе 2 патрабаванни:

1) каб нас мински ваявода,— а им тады быу Фёдар Юр'евич Арсеньеу,— не судзиу за пячатками, якия мели такое значэнне, што, кали хто абвиняу шляхцица перад ваяводаю, то ваявода выцискау на воску пячатку и пасылау яе праз маскаля да шляхцица, а кали той зараз жа не з'яуляуся сам да ваяводы, дык яго вязали и прыводзили;
2) каб ваявода не прымушау нас, шляхту, на пабудову замка и насыпу вала у Минску.

Ягамосць цара маскоускага я застау тады у Друи[22] над р. Дзвина, ён ишоу з вяликим войскам пад Рыгу, бо ужо уступиу у канфликт са шведам; и там я з многими паслами ад розных ваяводствау и паветау княства Литоускага цалавау руку цара ягамосци, яки сядзеу ужо у карэце. Слухау мяне цар ягамосць мовячага, а потым загадау свайму думнаму дзяку Забароускаму прыняць чалабитную. Адпушчаны назад быу пад старай Рыгай досыць ласкава, бо цар ягамосць дазволиу нам судзицца па-ранейшаму, г. зн. нашым правам и вызвалиу усю шляхту ад судоу ваяводы, а таксама ад пабудовы замка и насыпу вала у Минску. На усё гэта я прывёз граматы ад цара ягамосци да ваяводы. Не дало мне тады ваяводства ничога за маю працу апрача 60 злотых. Зборшчыкам той вызначанай мне платы быу брат мой пан Аляксандр Цадроуски. Аб тым, што я перацярпеу и патрациу за гэту дарогу, вядома тольки самаму богу и ад яго аднаго чакаю сабе узнагароды.

14 сакавика 1657 г. Неймаверныя рабунки и наезды цярпели мы ад сваих уласных сялян, палкоуникам яких быу гультай[23] Дзянис Мурашка, яки звиу сабе гняздо у Камяню. Гэты бязбожны чалавек и яго галота падбухторвали не тольки сялян и нашых падданых, але и чэлядзь, а некаторых з их нават записвали у свой рэестр. Яны и были важнейшай прычынай цяжкага голаду и таго, што усе сяляне разыйшлися. Потым, аднак, утаймавалися, кали их разграмили у Прусовачах, дзе было забита некальки и маих падданых, якия пагультаилися.

1658 год. Увосень, ужо па замаразках, кали Даугаруки[24] захапиу пад Вильняй ягамосць пана Гансеускага[25], палявога гетмана Вяликага княства Литоускага, мы стали цэлым Минским ваяводствам у Минску пры палкоунику нашым ягамосци пане юнашы Карле Падоским, яки хацеу было зрабиць паслугу Рэчы Паспалитай и хитрасцю абвесци масквицян, якия умацавалися ва унияцкай царкве, але яны гэта зауважыли. Мы ж, ратуючы нашых жанок и дзяцей ад салдатау, разбеглися па сваих дварах. Сабраушыся каля 20 чалавек шляхты и стольки ж плесканеских сялян, мы знишчыли больш 30 чалавек адборнай маскоускай пяхоты у Камяни Харэцким[26], якая адлучылася ад войска Даугарукага для рабунку и корму у наш край. А сам Даугаруки ишоу у Лагойск и уводзиу з сабою ягамосць пана Гансеускага.

Пасля разгрому и знишчэння маскоускай пяхоты у Камяни я ужо не мог больш сядзець дома з-за пагрозы з Барысава, адкуль пастаянна нападали и пагражали мне салдаты. Тады я пакинуу дом и выехау з жонкаю и дзяцьми у Слуцк да их мосцяу паноу бацькоу мае жонки.

1658 год. Ледзь тольки у студзени супакоилась пошасць, якая пачалася у кастрычнику 1653 г.; за гэты час звер уволю напасвиуся людскими трупами...

31 сакавика у сераду пасля вяликадня у Слуцку за мае цяжкия грахи узяу пан бог маю милую жонку, кали я жыу у выгнанни у доме дабрадзеяу бацькоу свае жонки. Будучы здаровай, яна прахварэла тольки паутара дня и у цяжким параксизме хваробы свае скинула дачку яшчэ жывую. Пахавана жонка мая у слуцким саборы.

20 сакавика 1661 г. дасяг канца свайго жыцця у Слуцку ягамосць пан Грыгорый на Каспли Мирски, стражник Вяликага княства Литоускага, бацька мае жонки, пасля 9 гадзин у ноч. Да апошняга скону ён з вяликай набажнасцю вымауляу: «Хрысце божа, прыйдзи и вазьми маю душу у свае найсвяцейшыя руки!»

6 чэрвеня 1667 г. я ажаниуся з паненкай Софияй Рымвидоунай, дачкою ягамосци пана Ілли Рымвида и Ганны Кенстэртоуны. Вяселле было у Вильни, бо я у той час знаходзиуся там, будучы дэпутатам ад Минскага ваяводства на крыминальныя суды у трыбунале.

16 чэрвеня 1670 г. памёрла у Айнаровичах маци дабрадзейка мая паня София Цёлкауна Камароуская, жонка Тышкевича, суддзи минскага. Пахавана яна у айнароускай каплицы.

25 лютага 1672 г. аддау я замуж сваю дачку Тэафилию Цадроускую за ягамосць пана Крыштофа Мацкевича. Вяселле спрауляла маёй дачцы дабрадзейка яемосць паня Мирская, жонка стражника Вяликага княства Литоускага, у сваим двары у Слуцку.

13 снежня 1672 г. дачка мая паня Мацкевичава нарадзила сына Яна.

Для таго, каб мае дзеци ведали, як я служыу майму ваяводству и милай айчыне, пакидаю им гэта на памяць.

Два разы я быу дэпутатам ад Минскага ваяводства на крыминальныя суды у трыбунале Вяликага княства Литоускага.

Раз быу таксама дэпутатам ад Минскага ваяводства у скарбавы трыбунал.

Дзевяць разоу быу паслом ад свайго ваяводства на сеймах. Дзесяты раз ездзиу на элекцыю[27] караля ягамосци Михала Карыбута Вишнявецкага[28].

Пасля выгнання Хаванскага[29] и перамоги, атрыманай у 1660 г. над маскоуским войскам пад Палонкай и Ляхавичами, кали я жыу у выгнанни у Слуцку, напярэдадни св. Пятра и Паула я выехау з слуцкай крэпасци з людзьми, яких сабрау плоцки стольник ягамосць пан Клоцки для перахопу уцякаючых масквицян. І кали мы з'ехалися над Нёманам у Свержани з ягамосцю панам Чарнёцким, ваяводам руским, я па парадзе ягамосци пана стольника плоцкага застауся пры ягамосци ваяводзе для таго, каб даведацца у яго аб сваих кандыцыях, и праводзиу войска ягамосци пана Чарнецкага аж да р. Берэзины. Потым я вярнууся дамой, у яким мяне, маючы на руках универсалы ягамосци пана гетмана Вяликага княства Литоускага, г. зн. ягамосци пана Паула Сапеги и ягамосци пана Чарнецкага, ваяводы рускага, абрабавали гультаи Русецкага и самаго ледзь не забиу Свяцки, сын пана Хрызастома.

У хутким часе пасля гэтага выпадку сабралася наша ваяводства и абрала мяне з ягамосцю панам Станиславам Залеским паслом да ягамосци пана вяликага гетмана Вяликага княства Литоускага (г. зн. да Паула Сапеги. — А. К.), якога мы дагнали аж за Шкловам, и да ягамосци пана Чарнецкага, ваяводы рускага, якога мы застали пад Барысавам, просячы звярнуць увагу на ваяводства, якое у часы панавання тут масквицян мела сваё войска и надзвычай варожа дзейничала супраць их.

I зноу, кали кароль Ян Казимир ишоу у Литву пасля разгрому маскоускага войска пад Ляхавичами и выдау свае универсалы, каб складали для войска правиянт, ваяводства накиравала мяне да караля ягамосци витаць караля ягамосць и растлумачыць яму, яки ад нас можа быць правиянт. Караля ягамосць я застау у трох милях за Гроднам у Новым Двары.

Пасля разгрому мурашкинских гультаёу у Прусовичах у 1658 г. ваяводства накиравала мяне з ягамосцю панам Прычэуским да князя Шарамецьева, рэзидэнцыя якога не малы час знаходзилася у Барысаве, растлумачыць, што мы грамили людзей не цара ягамосци, а наезникау и разбойникау, и каб нам за гэта не было ни у чым нямиласци ад цара ягамосци. Князя Шарамецьева мы ужо не застали у Барысаве, бо ён выехау у Маскву. Гналися за им аж да Шклова, але дагнаць не змагли, инструкцыю нашу з подписами усёй шляхты аддали барысаускаму ваяводзе.

27 жниуня 1652 г. у Вильни памёрла любимая нами наша дабрадзейка сястра паня Ганна Цадроуская, жонка виленскага стольника Яна Сасноускага. Пахавана там жа у Вильни у каплицы пры виленским саборы за горадам.

У тым жа годзе 26 листапада яснавяльможны пан Сасноуски ажаниуся з паняй Маклаковай, народжанай Кахлеускай, зараз пасля пахавання, г. зн. 7 снежня, хутка адшкадаваушы былую жонку и не звяртаючы уваги нават на пост.

12 жниуня 1654 г., кали было страшнае зацменне сонца, у генеральнай битве з маскоуским войскам быу забиты пад Шкловам пан Іераним Мирски, адзины сын ягамосци пана Грыгорыя Мирскага, стражника Вяликага княства Литоускага. Прастрэлили яго калчаном и ад гэтага прастрэла ён не пражыу и паугадзины.

31 снежня 1655 г. у Тыкацине памёр князь ягамосць пан Януш Радзивил, ваявода виленски и гетман Вяликага княства Литоускага; падазравали, што яго атруцили.

24 сакавика 1667 г. у Круляуцы памёрла княгиня яемосць Ганна Радзивилауна, дачка Януша Радзивила, ваяводы виленскага и гетмана Вяликага княства Литоускага, жонка Багуслава Радзивила, канюшага Вяликага княства Литоускага. Памёрла ад родау на 27 годзе свайго жыцця, пакинуушы дочку Луизу Шарлоту.

18 красавика 1669 г. у вялики чацвер у Заслауи за Минскам памёр апошни Глябович Юрый Карл, ваявода, не пакинуушы ниводнага сына.

31 снежня 1669 г. у Круляуцы памёр князь ягамосць Багуслау Радзивил, канюшы Вяликага княства Литоускага. Там жа у Круляуцы 6 мая 1670 г. ён быу пахаваны побач са сваёй жонкай. Гэтаму князю ягамосци дабрадзею майму я служыу 32 гады. Гэта быу апошни Радзивил з роду Радзивила Чорнага.

У апошни дзень жниуня 1675 г. пад Дзядзилавичами быу забиты паддаными ягамосци пана Фёдара Валатковича, минскага земскага писара, мой прыстойны пляменник пан Пётр Цадроуски.

29 студзеня 1676 г. памёрла милая нявестка мая, былая жонка брата пана Аляксандра Цадроускага, якая потым была замужам за панам Аземблоуским. Пасля сябе яна пакинула трох сыноу и дзве дачки.

5 лютага 1676 г. прыгнечаны моцным жалем пасля забойства яго сына памёр у Далькавичах мой милы брат близнец пан Стэфан Цадроуски, чашник мсцислауски.

15 кастрычника 1676 г. памёрла нявестка мая, жонка пана Стэфана Цадроускага, чашника мсцислаускага, паня Крыстына Кахлеуская з Фулькаучан, дачка брэсцкага земскага суддзи.

15 верасня 1680 г. памёрла у Слуцку дабрадзейка бабуля маих дзетак яемосць паня Кацярына Капашчэуская, дачка минскага стольника, жонка першага стражника Вяликага княства Литоускага Грыгорыя на Каспли Мирскага. Пахавана 21 студзеня 1681 г. у слуцким саборы.

3 красавика 1682 г. у пятницу па намове лайолитау, або айцоу езуитау, и па их парадзе ягамосць пан Пац, ваявода виленски, вялики гетман Вяликага княства Литоускага, дазволиу зняць крыж з евангелицкага сабора, размешчанага у прадмесци за Трокскаю брамаю. Услед за зняццем крыжа пад кирауництвам езуитау студэнты разам з натоупам мяшчан гвалтоуна напали на сабор, разбурыли и раскидали яго и дамы, у яких жыли евангелицкия ксяндзы. Книги папалили, а ксяндзоу, якия ад страху пахавалися пад грабы памёршых людзей, павыцягвали и здзеквалися над ими. Нявиннае дзицё, якое яшчэ было у пялёнках, яны кинули у агонь. Яго ледзь жывога выхапили з агню, але яно потым памёрла. Саборнае срэбра и званы забрали, захапили и саборныя запасы, яких было нямала, яны усё узяли. Ни шпиталю ни паважаным шпитальным жанчынам не было ад их ниякай литасци, усё, што знаходзили, рабавали, а шпиталь и усю цагляную сцяну, абнесеную вакол магильника, разбурыли и зруйнавали. Трупы памёршых людзей выцягвали з грабоу и бяссорамна здзеквалися над ими, палили, мёртвых мужчын клали на мёртвых жанчын, кажучы: «злучайцеся и размнажайцеся». Ад тых трупау, што палили на магильнику, быу страшэнны смурод па усяму гораду. Язычники николи так не здзеквалися над целами хрысциян, як яны здзеквалися там. Разам з ими быу якийсьци езуит, инкогнита з закрытым тварам, каб яго не пазнали. Але, видаць, пан бог не затрымауся аддаць належнае за такия страшэнныя здзеки аутарам гэтай нечуванай злосци. Назаутра пасля разбурэння сабора ягамосць пан Пац, ваявода виленски, гетман Вяликага княства Литоускага, па яким сумуе кароль ягамосць и уся Рэч Паспалитая, засмуткавау и амаль што раптоуна памёр[30].

[1] Населены пункт над р.Случ у сучасным Салiгорским раёне.

[2] Старая польская мёра адлегласци, якая раунялася 7,146 км.

[3] Сталица старажытных прусау. У немцау атрымала назву Кёнигсберг. Горад быу закладзены у 1256 г. крыжаносцами у гонар чэшскага караля Пшэмыслава III, яки прыйшоу им на дапамогу. З гэтай нагоды горад быу названы Круляуцом. З 1457 да 1525 г. Крулявец быу рэзидэнцыяй вяликих магистрау Тэутонскага Ордэна, пасля яго выхаду з Мальбурга.

[4] Штэцин — рэзидэнцыя паморских князёу.

[5] У той час Любек быу адным з трох вольных гарадоу Германскай имперыи.

[6] Гамбург атрымау статут вольнага горада у 1510 г. У гэтым месцы успаминау Я. Цадроускага маецца такога зместу прыписка: «Там каля Рытвиху мы сустрэли сялян, якия размауляли на нямецким дыялекце, змешаным з литоуским. Сваё паходжанне яны вядуць ад ерулау, продкау Литвы».

[7] Зунд — марски пралиу памиж Скандынавияй и дацким востравам Зеландыя. Зараз гэты пралиу носиць назву Эрасун.

[8] Гэты сказ ва успаминах Яна Цадроускага надрукаваны публикатарами, видаць, з якимисьци пропусками, а таму ён досыць заблытаны и па свайму сэнсу выглядае у публикацыях недарэчным, бо у адным выпадку Зунд выступае як пралиу, и тут жа побач называецца горадам дацкага караля.

[9] Хрысциян IV быу дацким каралём з 1596 да 1648 г.

[10] Людовик XIII займау французски трон з 1610 да 1643 г.

[11] Людовик XIV киравау Францыяй з 1643 да 1715 г.

[12] Ян Казимир Ваза — сын польскага караля Сигизмунда III Вазы и Канстанцыи Аустрыйскай. Каралеуски трон Рэчы Паспалитай займау з 22 листапада 1648 г. да свайго адрачэння ад тытула караля у 1660 г.

[13] Гутарка идзе пра Карла I Сцюарта (1600—30.І1649), английскага караля, яки з'яуляуся другим сынам Якава I.

[14] Гутарка идзе пра Яна Казимира Вазу.

[15] Тут зноу мемуарыст зрабиу прыписку: «І за Гамбургам размауляюць па-ерульску».

[16] Зараз гэты населены пункт знаходзицца на тэрыторыи Польшчы непадалёку ад Аугустова.

[17] Белые головы (ст.польск., ст.бел.) – женщiны (Прiм. ред. OCR).

[18] Жмудзь (Жэмайция, Жэмайтэ) — заходняя частка сучаснай Литвы, якая ляжыць у низоуи памиж Нёманам и Виндавай. Да Грунвальдскай битвы 1410 г. была самастойным княствам.

[19] Маецца на увазе Карл X Густау, яки быу каралём Швецыи з 1654 да 1660 г. Гэта быу вопытны дыпламат, выдатны воин, яки вылучауся сваим светлым розумам и моцнай воляй.

[20] Кварта — адзинка вымярэння сыпучых рэчывау и вадкасцей. У систэме мер Вяликага княства Литоускага раунялася 0,70577 л.

[21] У гэтым месцы мемуарыст зрабиу прыписку: «Гэта пакаранне лютавала тады у Беларуси и Інфляндыи».

[22] Друя — зараз населены пункт Браслаускага раёна Вицебскай вобласци.

[23] Гэта слова ужыта тут у сэнсе «беззямельны селянин».

[24] Гутарка идзе пра Юрыя Аляксеевича Даугарукага, рускага палкаводца, яки разбиу и паланиу В. Гансеускага, а у 1661 г. разбиу гетмана Паула Сапегу. Пазней падауляу паустанне Сцяпана Разина, а у 1676 г. стау начальникам Стралецкага прыказа.

[25] Винцэнт Аляксандравич Гансеуски — сын смаленскага ваяводы и Евы Пац. У 1646 г. стау харунжым Вяликага княства Литоускага пасля Багуслава Радзивила, а з 27 красавика 1646 г. быу яшчэ и стольникам. Як ваенны дзеяч вызначыуся у вайне супроць Багдана Хмяльницкага. У 1652 г. быу прызначаны падскарбием литоуским, а у 1654 г. стау палявым гетманам. У руским палоне знаходзиуся да 1662 г. 29 снежня 1662 г. ён стау ахвярай ваеннай змовы свайго войска.

[26] Камень Харэцки — населены пункт на шляху з Плешчаниц у Зэмбин.

[27] Элекцыя — сейм, скликаны для абрання караля.

[28] Михал Вишнявецки — сын Іерамии Вишнявецкага, яки падауляу паустанне Багдана Хмяльницкага на Украине. У 1669 г. быу абраны каралём Рэчы Паспалитай, памёр 10 листапада 1673 г.

[29] Гутарка идзе пра Івана Микитавича Хаванскага, яки у 1654 г. суправаджау цара Аляксея Михайлавича у яго паходзе супроць палякау, адзин час быу смаленским ваяводай, а у 1660 г. здзейсниу сам паход па пауночнай и заходняй частцы Беларуси и нават захапиу быу г. Брэст, але потым пацярпеу паражэнне пад Ляхавичами.

[30] Па сведчанню выдауцоу, на арыгинале рукапису Яна Цадроускага пасля гэтага тэкста быу намаляваны пяром ад руки евангелицки сабор и падписаны так — Сабор 1682 г. Праунук ягамосци пана Яна Цадроускага Крыштоф Мацкевич.



Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2019-04-14 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: