Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi




Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

 

Рэферат па тэма:

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi

 

 

Мiнск, 2007


Ерапейскiя краiны  XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народа, росту нацыянальных руха. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зруха, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэса не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца  разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi лады i зровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя плывы.

Беларускi этнас прайшо складаны шлях да станалення нацыi сучаснага тыпу. Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэса развiцця этнiчнай свядомасцi i нацыянальнай культуры памiж заходняй i сходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладой нацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрыса нацыянальнай iдэi i вогуле самавызначэнне беларускай нацыi. Аб’ектына працэс яе фармiравання  XIX — пачатку ХХ стст. вызначася асаблiвасцямi i характарам сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацы краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структуры грамадства, i вынiкамi палiтыкi расiйскага рада  Беларусi, традыцыйным рысам нацыянальна-культурнага развцця недастатковымi тэмпамi пашырэння пiсьменнасцi, монай i канфесiйнай блiзкасцю да рускiх, што змацняла асiмiлятыныя працэсы  нш. Праз шэраг складаных этапа у сваёй эвалюцы этнагенез беларусаў у XIX ст., асаблва  яго апошня дзесяцгоддз  на пачатку ХХ ст., значна паскорыся  выйша на стадыю фармравання нацы. У савецкай  беларускай этнаграфнай навуцы, станаленне  наянасць нацый дог час звязвалася з прысутнасцю наступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расы нацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы[1].

Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi кладвалася  асноным у межы пяцi губерня: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлёскай i мiнскай. Атлас 1864 г. А.Ф. Рыцiхiна i складзеная iм “Этнаграфiчная карта Ерапейскай Расii” (1825 г.) аркэслiвала тэрыторыю рассляення беларуса: на захадзе ад сувалак i Беластока далей па рэках Нара, Ясельда, прыпяць да яе падзення  Днепр, на понач i сход паночней Вiльнi, далей на Свянцяны, Люцын, Вялiкiя лукi на захад ад Вязьмы i Мглiна, далей па Дняпру да вусця Прыпяцi. Я.Ф. Карскi, М.В.Донар-Запольскi, члены Маскоскай Дыялекталагiчнай камiсii на аснове этналiнгвiстычных прыкмет пашыралi этнiчную тэрыторыю беларуса на правабярэжжа Прыпяцi, а на сходзе — да Ржэва i Бранска.

Галоным арэалам кансалiдацы беларускай нацыi былi цэнтральная i паночна-заходняя часткi Беларусi, што вызначалiся як эканамiчна, сацыяльна i палiтычна найбольш развiты рэгён Беларусi. Тут бы найвышэйшы працэнт пiсьменнага насельнiцтва (да 70 % у 1913 г. сярод мужчын) i пражывала каля 70 % карэспандэнта газеты “Наша Нiва”. Марудна этна-кансалiдацыйны працэс адбывася  паночна-усходняй i сходняй частках Беларусi. Значнай доля беларуса была (паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове) у Велiжскiм (87,5 %), Невельскiм (84,0 %), Себежскiм (47, 1%), паветах Вiцебскай губернi, Красненскiм (90,0 %) павеце Смаленскай губернi, Суражскiм (каля 70%) павеце Чарнiгаскай губернi i некаторых iншых, што знаходзяцца па-за межамi тэрыторыi сучаснай беларускай дзяржавы. На прасторы апошняй удзельная вага прадстанiко карэннай нацыяльнасцi перавышала 73%[2].

Адным з паказчыка i фактара сталення нацыi з’яляецца пашырэнне i рост уплыву  грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага паранання, узраста памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiста за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi  пачынальнiка беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?

На думку чэшскага гiсторыка Мiраслава Хроха, развiццё большасцi ерапейскiх нацыянальных руха праходзiць тры фазы. На першай з iх абуджаецца цiкавасць адносна невялiкай групы адукаваных людзей да мовы, гiсторыi i фальклору пэнай этнiчнай групы. Наступная фаза звязана з правядзеннем нацыянальнай агiтацыi, калi група патрыёта ставiць мэту пашырэння нацыянальнай свядомасцi  больш шырокiя слаi насельнiцтва, мабiлiзацыi гэтага насельнiцтва i яго iнтэргацыi  этнiчную супольнасць. Калi гэта мэта дасягнута, нацыянальны рух уступае  трэцюю фазу — масавага руху, у якiм большая частка грамадства ахоплена iдэямi нацыянальнай самасвядомасцi i iмкнецца да палiтычнай атаном[3].

Наступленне азначаных трох фаз адбывалася неранамерна i неадначасова. Нацыянальныя рухi народы Расiйскай iмперы ахапiлi некалькi пазней, чым астатнюю Еропу.

Беларуса у XIX — пачатку ХХ ст. можна  пэнай меры аднесцi да лiку маладых нацый, якiя мелi непанацэнную сацыяльную структуру, у якой звычайна адсутнiчалi ласныя элiты, а нярэдка i сярэднiя гарадскiя слаi. “Маладыя” нацыi  мiнулым цi нiколi не сфармiровалi ласныя палiтычная структуры, цi iх традыцыi сярэдневяковай дзяржанасцi былi разбураны напачатку новага часу. “Маладыя” нацыя былi “сялянскiмi” народамi, часта не мелi сваёй лiтаратурнай мовы i высокай культуры. Акрамя беларуса  Расiйскай iмперыi да гэтай катэгорыi этнiчных груп адносiлiся краiнцы, лiтоцы, эстонцы, латышы i iнш. У сапраднасцi нельга вылучыць iдэальны тып “старой” цi “маладой” нацыi, есць мноства змешаных i пераходных форма, з захаваннем астатка уласных элiт i высокаразвiтых культур.

Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi  пачатку XIX ст., поруч з украiнцамi i лiтоцамi i апярэдзiшы напачатку фiна, эстонца i латышо. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыi можна шукаць  канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi, патрыятызме часткi шляхты i магната Вялiкага княства Лiтоскага. У пачатку XIX ст. яшчэ цяжка было явiць, i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзе будуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне аб стварэннi беларускай дзяржанасцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусi развiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i  Лiтве выступа Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыка i студэнта  1810-х — пачатку 1820-ых гадо пачалi з’яляцца парасткi iдэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Баброскi, I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiка беларускага пiсьменства XVI - XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiх iнтэлiгента зразумелымi i папулярнымi былi iдэi адналення Вялiкага княства Лiтоскага i дзяржанасцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларуса студэнта-сябро таварыства фiламата i фiларэта, перш за сё, Я.Чачота, Т.Зана i iнш. Беларуская iнтэлегенцыя таго часу фармiравалiся пераважна з выхадца з духавентва i збяднелай шляхты[4].

10 снежня 1831 г. у Парыжы было створана “Таварыства лiтоскае i рускiх зямель”, у склад якога ваходзiлi А.Мiцкевiч, I.Дамейка. Мэтай таварыства было вывучэнне мiнушчыны i гаспадаркi Беларусi, Лiтвы i Валынi, дэмаманстрацыя сусветнай супольнасцi, што насельнiцтва былога Вялiкага княства Лiтоскага застаецца “адным з народа Еропы...”. У сярэдзiне XIX ст. адчувальным становiцца плы беларускай лiберальнай думкi, прадсталенай гурткамi А.Кiркора у Вiльнi, В.Дунiна-Марцiнкевiча  мiнску, А.Вярыгi-Дарэскага  Вцебску. Асобныя творы на беларускай мове  гэты час стварылi Я.Чачот, Я.Баршчэскi, А.Рыпiнскi, У.Сыракомля. Беларуская мова стала аснонай для творчасцi В.Дунiна -Марцiнкевiча. Творчасць i погляды гэтага кола iнтэлiгенцыi не зажды мелi акрэслены нацыянальны змест, але аб’ектына садзейнiчалi развiццю нацыянальнай культуры i свядомасцi.

Сярод дэмакратычнай iнтэлiгенцыi  60-я гг. XIX ст. сфармiравалася адносна невялiкая група, для якой абсалютна зразумелым было яленне, што Беларусь мае се мовы для самастойнага развiцця. Лiдэрам гэтай групы бы К.Калiноскi, якi скосна выказа iдэю аб самастойнасцi Беларуска- Лiтоскай рэспублiкi. Першыя спробы нацыянальнай агiтацыi былi вельмi эфiмернымi i кароткачасовымi. Расiйская рэпрэсiная палiтыка, выразна аформленая пасля падалення пастання 1863 г., значна запаволiла нацыянальную культурна-асветнiцкую дзейнасць, фармiраванне палiтычных сiл i арганiзацый. Гэты фактар побач з адносна невысокiмi тэмпамi сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыi Беларусi, ста прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыянальнай эмансiпацыi, звязанай з палiтычнай агiтацыяй.

Станаленне беларускай iнтэлiгенцыi было шчыльна звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiка i даследчыка фальклору, лiнгвiста, гiсторыка, этнографа. У другой палове XIX - пачатку ХХ стст. з’явiлiся грунтоныя працы I. насовiча, М. Нiкiфароскага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. Донар-Запольскага i iнш., з выданнем якiх пачынаецца развiццё навуковага беларусазнаства. Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi  больш шырокiя слаi насельнiцтва, пачынаецца  80-ых гадах XIX ст., найперш з дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выдання аднаiменнага гектаграфiчнага часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе, Маскве. У публiкацыях на старонках “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне да земляко-беларуса”) дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне самастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне складанасцi гiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гоманацы сцвярджалi самастойныя задачы беларускага нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэратынага пагаднэння Беларусi i iншымi народамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяй па пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Дачыненне да выдання “Гомана” мелi студэнты-ураджэнцы Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш[5].

Фундаментам iдэалогii беларускага вызваленчага руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка “Дудка беларуская”, iншых творах iм дадзена гiсторыка-фiласофскае i мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржана-палiтычных i культурных традыцый Вялкага княства Лiтоскага з сучаснымi задачамi сацыяльнага i палiтычнага вызвалення i культурнага адраджэння беларускага народа.

На пачатку 90-х гадо XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнiчалi арганiзацы беларускага студэнцтва пад кiранiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла лтаратурна-грамадская дзейнасць К.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязнача-збiральнiцкая праца Б.Эпмах-Шыпiлы i г.д. Былi створаны Гурток моладзi польска-лiтоскай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы i культуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнай партыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гуртко В. Iваноскага, брато А. i I.Луцкевiча адбываецца палiтычная самаарганiзацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыялстычнай грамадой.

Глыбокiя якасныя змены адбылiся  нацыянальным руху  час рэвалюцы 1905-1907 гг. Са з’яленнем беларускамонага легальнага друку (“Наша доля”, “Наша Нiва”, пазней “Беларус”, “Лучынка” i iнш.), пашырэннем прафесiйных, грамадска-культурных аб’яднання i гуртко (Беларускi настанiцкi саюз, Гродзенскi гурток беларускай моладзi, Беларускi музычна-драматычны гурток i г.д.), заснаваннем выдавецкiх суполак, нацыянальных тэатральных калектыва узраслi розныя формы i кiрункi нацыянальнага руху. Пад уплывам “Нашай Нiвы”, рэдакцыя якой пасля паражэння рэвалюцы 1905-1907 гг. стала арганiзацыйным цэнтрам нацыянальнага руху, зарадзiся, найперш у каталiцкiм асяроддзi, беларускi нацыянальна-рэлiгiйны рух, што выявiся  дзейнасцi святаро А.Астрамовiча, В. Гадлескага i iнш.

У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнi Маскоскага археалагiчнага iнстытута А. Сапуно пача чытаць курс лекцый па гiсторыi Беларусi. В.Ластоскi  1910 г. выда першую навуковую працу на беларускай мове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе да канцэктуальнае выяленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнае навуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло  фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.Донар-Запольскага i iнш[6].

Асэнсаванне агульнага гiстарычнага мiнулага, звязаннага з Вялiкiм княствам Лiтоскiм, спрыяла пашырэнню сярод часткi беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi асаблiва  час першай сусветнай вайны, iдэi стварэння беларуска-лтоскай дзяржанасцi. Акрамя таго, беларускi нацыянальны рух, таксама як i украiнскi, лiтоскi, пад уплывам польскага, ярэйскага, рускага сацыяльстычнага руха спрабава у мэтах перацягнення на свой бок сялянства аб’яднаць нацыянальныя i аграрна-рэвалюцыйныя задачы. Агульнарасiйскiя рэвалюцыйныя партыi нярэдка выступалi  якасцi паспяховых канкурэнта нацыянальных арганiзацый, схiляючы да сябе многiх маладых прадстанiко iтэлектуальных асяродка.

Трэцяй стадыi беларускi нацыянальны рух, кал ён набывае больш масавы характар i рэальна стаяць мэты палiтычнай атаномii Беларусi, дасягае  час першай сусветнай вайны. Сацыяльныя зрушэннi, выклiканыя ёй, аказалi значны плы на працэсы этнiчнай кансалiдацыi. Шматлiкiя бежанцкiя арганiзацыi адыгралi вялiкую ролю  абуджэннi нацыянальнай свядомасцi. Цiкавасць да беларускага руху актывiзавалася сярод землеласнiка, вышэйшых чынонiка, афiцэра, кiранiцтва правасланай i каталiцкай цэрква на Беларусi. Узрос нацыянальны рух i на акупiраванай тэрыторыi Беларусi. У Вiльнi бы створаны Беларусi народны камiтэт, адчыняюцца беларускiя школы, настанiцкая семiнарыя  Свiслачы i г.д.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае пастала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржанасцi. Яно знайшло падтрымку значнай часткi беларукага насельнiцтва i шлях рэалiзацыi  абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у больш пэным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадо, якая рэалiзовалася партыйным i савецкiм кiранiцтвам Савецкай беларусi, непаранальна паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

У канцы XIX — пачатку ХХ ст. тэрмiн “Беларусь”, этнонiм “беларусы” замацоваецца за сёй этнiчнай тэрыторыяй беларуса i паступова выцясняе се iншыя агульныя для Беларусi назвы. Аднак гэты працэс бы супярэчлiвым i незавершаным. Саманазва беларуса не набыла у той час выразнага адзiнага агульнацыянальнага зместу. Поруч з ёй ужывалiся канфесiяналiзмы “рускiя” i “палякi”, адпаведна падзелу на правасланых i католiка, а частка насельнiцтва Беларусi называла сябе тутэйшымi. Яшчэ дастаткова часта жывася тэрмiн “лiтвiны”, асаблiва  заходнiх раёнах Беларусi. У некаторых мясцовасцях iснавалi рэгiягальныя назвы, якiя адносiлiся да значных тэрыторый — “паляшукi” для сяго Палесся, “пiнчукi”, “брашчане” — для яго асобных частак. Тым не менш, адбылiся iстотныя зрухi  этнiчнай самасвядомасцi беларуса. Паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове, 51,8 % агульнай колькасцi прадстанiко спадчыннага дваранства прызнавалi сябе беларусамi. З лiку асабiстых дваран (чынонiцтва) 25,9 % назвалi сваёй роднай мовай беларускую. Гэтыя лiчбы развейваюць стараданi мiф аб выключна польскiм i рускiм этнiчным складзе беларускага вышэйшага саслоя. Каля 20 % урачо i 21 % настанiка таксама лiчылi сваёй роднай мовай беларускую. Сялянства, пралетарыят i папралетарскiя слаi грамадства  Беларусi складалiся пераважна з прадстанiко карэннага этнасу. Але адной са спецыфiчных рыс станалення беларускай нацыi з’ялялася тое, што каля 90 % яе прадстанiко пражывала  сельскай мясцовасцi. Горад па этнiчнаму складу бы пераважна небеларускiм — прыкладна 40-50% гарадскога i местачковага насельнiцтва скаладалi ярэ, што стала вынiкам iснавання рысы аседласцi ярэя i рэалiзацыi некаторых мер па змацненню рэжыму яе функцыянавання пасля пастання 1863 г. Каля 20 % гараджан былi рускiмi, беларусы сярод iх складалi 17, 1%. У другой палове XIX--XX стст. формай этнiчнай самасвядомасцi некаторай часткi гарадскога насельнiцтва, асаблiва ва сходняй Беларусi (правасланая iнтэлiгенця, чынонiкi, святары i iнш.) бы “западнорусизм”. У пачатку ХХ ст. ён ста iдэалогiяй вялiкадзяржана-чарнасоценскага руху, якi ве актыную барацьбу супраць беларускага нацыянальнага адараджэння[7].

Асноныя прынцыпы iдэалогii “западнорусизма” былi распрацаваны  сярэдзiне XIX ст. I.Сямашкам, М.Каяловiчам, а таксама знайшлi адлюстраванне на старонках часопiса “Вестник Западной россии”, якi выдавася  60-70-я гг. мiнулага стагоддзя К.Гаворскiм. Зыходным пастулатам “западнорусизма” было сцвярджэнне, што беларусы з’яляюцца не самастойным этнасам, а заходнiм адгалiнаваннем рускага народа. Сярод прыхiльнiка гэтай iдэалогii вылучылiся дзве плынi: больш памярконая, лiберальная (М.Каяловiч, А.Пшчолка) i кансерватыная (К.Гаворскi). Прадстанiкi першай прызнавалi рэальнасць iснавання адметных этна-культурных рыс Беларусi, прызнавалi самакаштонасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для збагачэння вялiкарускай, але лiчылi справу фармiравання нацыянальнай супольнасцi як палiтычна шкодную. Лiбералы — “западнорусы” зрабiлi шмат для даследавання нацыянальнай спадчыны беларуса i адным з першых зврянулi вагу радавых кола на тое, ято Беларусь насуперак дога панавашаму  той час меракаванню не з’яляецца часткай Польшчы. Прыхiльнiкi кансерватынай плынi лiчылi этнiчныя асаблiвасцi беларуса лакальна-дыялектнымi i вынiкам польска-каталiцкай экспансii, вартым знiшчэння для адналення “рускага” характару краю.

Станаленне буржуазнага грамадства  другой палове XIX ст мела  Беларусi шэраг спецыфiчных рыс. Забаронена ярэям сялiцца па-за межамi гарадо i мястэчак, эканамiчная слабасць гарадо, немагчымасць знайсц  iх працу для вялiкай колькасцi бяззямельных i малазямельных сялян, стрымлiванне разлажэння памешчыцкага землеладання адмона адбiлiся на станаленнi сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, дэфармавалi нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва i канчатковым вынiку стрымлiвалi фармiраванне беларускай нацыi. Прычым беларуская нацыянальная буржуазiя знаходзiлася яшчэ на стадыi станалення i яляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазii. Асноныя капiталы края знаходзiлiся  руках польскiх i рускiх памешчыка, ярэйскiх купцо i прамыслоца. Беларуская аграрная буржуазiя, падзеленая па веравызнаннi на правасланых i католiка, да канца не свядомiла свайго нацыянальнага адзiнства i часта iндыферэнтна ставiлася да прая беларускага нацыянальнага руху. Наогул падзел беларускага этнасу на католiка i правасланых, што актына выкарыстовася  мэтах адпаведна паланiзацыi i русiфiкацыi, таксама адмона адбiся на фармiраваннi беларускай нацыi[8].

Слабасць нацыянальнай эканамiчнай элiты — буржуазii i дваранства — стала прычынай нешматлiкасцi i павольнага сталення нацыянальнай iнтэлiгенцыi. Элiта беларускага грамадства фактычна не дарасла да асэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржана-палiтычных iдэала i, натуральна, не бачыла неабходнасцi  iх абгрунтаваннi з боку iнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасця фармравання беларускай iнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычын перш за сё палiтычнага характару (рэпрэсii  сувязi з актыным удзелам яе прадстанiко у вызваленчых патаннях, дзейнасц нелегальных арганiзацый i г.д.).

Адным з iстотных фактара станалення беларускай нацыi былi мiграцыйныя працэсы. Яны ахапiлi, перш за сё, сялянства. Гэта i сезонныя перамяшчэннi з мэтай знайсцi заработак, i больш сталая працоная дзейнасць на прамысловых прадпрыемствах цэнтральнай часткi Расii, шахтах i руднiках Данбаса, партах Рыгi  Адэсы i г.д. У працэсе працонай дзейнасцi ажыццяляся пастаянны абмен этна-культурнай iнфармацыяй. У канцы XIX ст. за межамi кампактнага рассялення беларуса пражывала звыш 540 тыс. чалавек. Тут не улiчаны тыя, хто выеха для працы на прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Амерыкi, Заходняй Еропы i Астралii. У пецярбургу беларусы на мяжы XIX-ХХ ст. i пазней складалi найбуйшейшую групу iншаэтнiчнага насельнiцтва. Звыш 30 тыс. рабочых (без улку члена сямей) працавала на прадпрыемтсвах масквы i Адэсы. Уплывовай была знешняя мiграцыя  Беларусь. Гэта былi чынонiкi, ваеннаслужачыя, памешчыкi, прадстанiкi вольных прафесiй i г.д. У канцы XIX ст. яны скаладалi больш 2 % насельнiцтва i былi выхадцамi пераважна з цэнтральных губерня Расii, прыбалтык, Украiны.

Складванню нацыi аб’ектына садзейнiчала стварэнне адзiнага эканамiчнага рэгiёну  межах этнегенетычных працэса. Пашырэнне гандлёва-эканамiчных сувязя памiж рознымi часткамi Беларусi дазволiла прадстанiкам карэннай нацыянальнасцi лепш самасведамляюць сваю этнiчную агульнасць. Паскарэнне тэмпа эканамiчнага развiцця, пашырэнне капiталiстычнага прадпрымальнiцтва  прамысловасцi, пераарыентацыя памешчацкiх гаспадарак на рынак, павелiчэнне бессаслонага землеладання, развiццё гандлю i шляхо зносiн, iнтэнсiнае чыгуначнае буданiцтва спрыялi стварэнню на тэрыторыi Беларусi адзiнага эканамiчнага рэгiёну i станаленню беларускай нацыi. Аднак апошнi стрымлiвася агульным кiрункам палiтыкi рада.

Пасля падалення пастання 1863 г. царызм канчаткова пазбавiся iлюзiй наконт польскiх культурна-палiтычных уплыва на тэрыторыi Беларусi i перайшо на шлях iнтэнсiнай русiфiкацыi. Асноныя прынцыпы гэтай палiтыкi на новым этапе былi закладзены  1863-1865 гг. вiленскiм генерал-губернатарам М.М. Мураёвым, з якiм звязана жорсткае падаленне пастання 1863 г. Стваралася сацыяльная база новай палiтыкi — пашыралася расiйскае землеласнiцтва, продаж зямлi на льготных умовах запрошаным на службу  беларускiя губернi расiйскiм чынонiкам. Спрыяльнай глебай для русiфiкацыi  афiцыйных колах лiчылася таксама шматлiкае беларускае правасланае сялянства. У сявязi з гэтым становiцца зразумелым стрымлiванне эмiграцыi сялянства Беларусi  другой палове XIX ст. у Сiбiр i за межы Расiйскай iмперыi  пошуках зямлi i працы, а таксама абмежаваннi  набыццi зямлi асобамi польскай i ярэйскай нацыянальнасця. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя установы i беларускамоны друк адсутнiчалi. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася нi  школе, нi  дзяржаных установах, нi  друку, за выключэннем толькi этнаграфiчных публiкацый. прычым i настанiк, i правасланы святар, i дзяржаны чынонiк, i афiцыйная газета настойлiва i паслядона даказвалi беларусам, што яны — рускiя i не маюць нiякiх адрознення, акрамя лакальна-дыялектных. Адпаведным чынам пiсалася i беларуская гiсторыя.

З пачатку XIX ст. адбываецца станаленне новай беларускай лiтаратурнай мовы. Асаблiвасцю гэтага працэсу была адсутнасць пераемнасц яе з пiсьмовай старабеларускай мовай i складванне на народна-гутарковай аснове. Гэты працэс бы больш працяглым, чым у сербскага, харвацкага, славенскага, украiнскага народа. Фармiраванне лiтаратурнай мовы  гэты час адбывалася пераважна  жанрах мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi. Пiсьменнiкi арыентавалiся на свае родныя гаворкi. Гэта не дазваляла развiваць усебакова яе слонiк, у якiм, акрамя сло, звязаных з паняццямi штодзённага побыту, iншыя пласты лексiкi былi развiты слаба. Не далi жаданых вынiка i спробы скласцi граматыку i правапiс беларускай мовы, якiя пачалi рабiцца з сярэдзiны XIX ст. Граматыкi П.Шпiлескага 1846 г. i К. Нядзвецкага 1854 г. засталiся у рукапiсах. У 1862 г. у Варшаве мiнскi маршалак А.Аскерка выда беларускi лемантар (буквар). Першай друкаванай кнiгай на новай беларускай мове была кнiга рэлiгiйнага зместу “Кароткi збор хрысцiянскай навукi” (Вiльня, 1835). Пры друкаваннi беларускiх выдання выкарыстовалася пераважна лацiнка. Гэтай графiкай былi надрукаваны творы В.Дунiна-Марцiнкевiча, Ф.Багушэвiча, газета “Мужыцкая прада”, гутарка “Дзядзька Антон... ” i iнш. У канцы XIX ст. лацiнку паступова пачала выцясняць кiрылiца. пасля вядзення закона аб свабодзе друку  1905 г. i з’ялення беларускiх легальных выдання, асаблiва “Нашай нiвы”, фармiраванне лiтаратурнай мовы, выпрацока яе навуковай тэрмiналогii пайшлi хучэй. Гэтаму садзейнiчала i выданне фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922), артыкула М. Донар-Запольскага i iнш. У 1908-1910 гг. былi спробы стварэння прыватных беларускiх школ[9].

З працэсам фармiравання беларускай нацыi звязана развiццё культуры Беларусi, яго характар i накiрунак. Беларуская плынь у прафесiйнай культуры Беларусi зрасла ад эпiзадычных з’я  першай палове XIX ст. да заважнага, шматграннай струменю на пачатку ХХ ст. Беларускi этнiчны i культурна-нацыянальны працэсы развiвалiся непарына, у цесным узаемадзеяннi.

Беларускiя гiсторыкi, этнографы i  канцы ХХ ст. яшчэ спрачаюцца аб характары, ступенi завершанасцi працэса станалення беларускай нацыi, выказваюць часам прынцыповыя сумненнi, але пакiдаюць па-за вагай дэталёвы i сур’ёзны аналiз азначанага працэса. Аднак застаецца аксiёмай, што  пачатку ХХ ст. ступень этнiчнай кансалiдацыi, узровень развiцця нацыянальнай самасвядосмасцi, нацыянальна-культурнага руху беларуса, фармiраванне адзiнага эканамiчнага рэгiёну  Беларусi са сваiмi адметнымi рысамi выйшла на якасна новы зровень, якi прынцыпова адрознiваецца ад папярэднiх этапа станалення беларускай этнiчнай супольнасцi. Такiм чынам, усё гэта дае падставы меркаваць, што у пачатку ХХ ст. беларусы сталi маладой нацыяй, поруч з лiтоцамi, украiнцамi, латышамi i iнш.




Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2022-09-12 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: