У1. паводле характару тэкставага матэрыялу




1. апавяданне

2. апiсанне

3. разважанне

4. характарыстыка

5. i г.д.

 

Для любога з гэтых вiдаў пераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ

граматыка-стылiстычныя цi граматыка–арфаграфiчныя заданнi.

Пасля стараннага вывучэння тэксту для будучага пераказу настаунiк вызначае словы, выразы i сказы, з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей за некалькi дзен да адпаведнага урока. На уроку, калi праводзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiх залежыць ад кантэксту

(фразеалагiзмы,словы,ужытыя у пераносным значэннi).iх настаунiк тлумачыць ва уступнай гутарцы да пераказу i запiсвае на дошцы.

 

Карысна напярэдаднi пераказу арганiзаваць чытанне тэкстау,праслухванне музычных творау,прагляд кiнафiльмау i тэлеперадач на тэму,блiзкую да тэксту пераказу.

Папярэдняя лексiка-стылiстычная падрыхтоука вучняу да пераказау дае магчымасць зэканомiць час на самiм уроку,больш удзялiць увагi высвятленню асноунай думкi тэксту I засваенню моуных сродкау.

Урок,на якiм дзецi працуюць над пераказам,можа мець наступную структуру:

1. Падрыхтоучая работа

1.Азнаямленне вучняу з тэмай i задачамi урока.Уступная гутарка пра

зыходны тэкст i яго аутара.

2.Выразнае чытанне тэксту.

3.Тлумачэнне i удасканаленне значэння новых i малазразумелых слоу.

4.Гутарка i аналiз тэксту.

5.Складанне i запiс плана

6.Вусны пераказ тэксту

7.Работа па правапiсу.

8.Пауторнае чытанне тэксту настаунiкам.

11. Напiсанне пераказу

111.Праверка пераказу i падрыхтоука да яго аналiзу у классе

1V. Аналiз пераказу

Пры падрабязным(поуным) пераказе ставiцца задача не толькi перадаць асноуную думку аутара,але i захаваць паслядоунасць тэксту,апiсання месца,дзеючых асоб,дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы: аутарскую лексiку,фразеалогiю,сiнтэксiс.

Сцiслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу асноунага зместу пачутага,прачытанага цi убачанага,выдзяленне у тэксце галоунага,iстотнага.Такiя пераказы лепш за усе пачынаюць з добра знаемых вучням тэкстау сюжэтнага характару,якiя легка расчляняюцца на асобныя,лагiчна закончаныя часткi.Тут патрабуецца захаваць толькi асноуную думку,а таксама тыя моуныя асаблiвасцi тэксту i мастацкiя дэталi,без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцi i дасягнуць пазнавальна-выхаваучых мэт.

У выбарачным пераказе узнауляецца якая-небудзь адна з «рассыпанных» у розных частках тэм зыходнага тэксту,напрыклад апiсанне паступлення ранiцы,якое дадзена у тэксце разгрупавана у некалькiх частках.Пры такiм пераказе дзецi вучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое,што адпавядае пастауленай мэце.

У пераказе з творчым заданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца,пераапрацоуваецца цi дапауняецца звязаным па сэнсу,

зыходным,але самастойным тэкстам,створаным аутарам пераказу. У

 

вынiку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту.Асноуная iх задача—развiцце i удасканаленне мастацкiх здольнасцей вучняу,у прыватнасцi уменняу i навыкау уключаць у пераказ характарыстыкi

дзеючых асоб,апiсанне прадметау,жывел,людзей,абстаноукi,пейзажу,увесцi у тэкст пэуны эпiзод.

Можна вылучыць дзве группы заданняу да пераказау з творчымi заданнямi:

а)прапануецца адказаць на пытанне,выказаць сваю думку наконт зместу тэксту i г.д.

б)прапануецца дапiсаць пачатак цi канцоуку,уставiць апiсанне прадметау i падзей,даць уласную ацэнку учынкам той цi iншай дзейнай асобы,выказаць свае меркаванне адносна паводзiн героя,твора i iнш.

Творчыя элементы,якiя уключаюцца у пераказ, павiнны арганiчна злiвацца са зместам таго,што служыць прадметам пераказу.

Сярод пераказау,ускладненых моуных заданнем,вылучаюцца пераказы з лексiчным,граматычным,марфалагiчным,сiнтаксiчным,сталiстычным i iншымi заданнямi:

а) прапануецца замянiць форму асобы,часу,ладу: напрыклад,перадаць змест зыходнага тэксту у форме не прошлага,а цяперашняга часу i г.д:

б) прапануецца ужыць у пераказе пэуныя словы,словазлучэннi,сказы,якiя маюцца у зыходным тэксце,цi пэуныя группы слоу,словазлучэнняу,сказау.

Сярод пераказау гэтай группы у школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай формы:

а) змена асобы апавядальнiка.Вучням часта цяжка перадаць змест тэксту,напiсанага ад першай асобы.З гэтай мэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiць асобу,ад iмя якой вядзецца апавяданне,напрыклад з першай на трэцюю.Пры гэтым важна,каб вучнi не карысталiся аднымi i тымi ж асабовымi займеннiкамi(ен,яна), а ужывалi замест iх iмя героя цi словы,якiя паказваюць на яго прафесiю,становiшча у грамадстве:

б) замена сказау з дзеепрыметнымi i дзеепрыслоунымi зваротамi на складаназалежныя сказы i надварот:

в) замена простай мовы на ускосную i ускоснау – на простую.

У час праверкi пераказау увага звяртаецца на наступныя моманты:

1. паунату перадачы зыходнага тэкст;

2. дакладнасць цi скажэннi фактычнага характару;

3. паслядоунасць зыходнага тэксту;

4. лагiчнасць падачы матэрыялу;

5. уменне арыентавацца i улiчваць заувагi,зробленные настаунiкам у ходзе падрыхтоучага этап;

6. захаванне граматычных норм,правiл арфаграфii i пунктуацыi;

7. знешняе афармленне работы.

Улiчваючы гэтыя моманты,настаунiк робiць пэуныя паметы цi кароткi запiс у канцы пераказу.

 

Завяршаецца работа аналiзам пераказу у классе.Галоуная задача гэтага этапу заключаецца у тым,каб аналiз правераных пераказау быу па-сапрауднаму глыбокiм.Настаунiк павiнен выказаць свае адносiны да таго,як працавау клас у цэлым: адзначыць лепшыя работы.Да ацэнкi гэтых работ

важна падысцi cтрога iндывiдуальна,i да кожнай з iх пастарацца знайсцi добрае слова.Размову аб недахопах настаунiк павiнен асаблiва прадумаць,кааб у классе атрымалася сур езная таварыская работа па iх пераадоленню.

Пераклад. Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнiчае развiццю мауленчай мабiльнасцi,адчування слова,удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова у адпаведнасцi з кантэкстам.

Выдзяляюць розныя вiды перакладау:

- пераклад – супастауленне:

- пераклад iзаляваных слоу:

- пераклад асобных спалучэнняу слоу:

- пераклад сказау:

- пераклад тэкстау:

- пераклад – пераказ рускага тэксту па-беларуску.

 

Практыкаваннi на пераклад-супастауленне выкарыстоуваюцца у малодшых классах.Названы тып практыкаванняу – самы просты у параунаннi з iншымi практыкаваннямi у гэтым кiрунку.Пры выкананнi такiх практыкаванняу вучнi павiнны прачытаць прапаваныя беларускiя словы,параунаць iх вымауленне (правапiс) з аналагiчнымi рускiмi словамi i вызначыць адметныя асаблiвасцi,характэрныя для беларускай мовы.

Напрыклад,вучнi чытаюць спалучэннi слоу (ен водзiць – он водит,яна носiць – она носит,яна хоча – она хочет) i вызначаюць адрозненне канчаткау дзеясловау 3-й асобы у беларускай i рускай мовах.

Пераклад iзаляваных слоу,спалучэнняу,сказау праводзiцца,як правiла,пры замацаваннi вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоукi.Вучнi чытаюць прапанаваны матэрыял падручнiка па-беларуску.Настаунiк разам з вучнямi выпрацоуваюць недахопы перакладу.Адзнака за такi пераказ у журнале не выстауляецца.Пiсьмовы пераклад правяраецца настаунiкам i ацэньваецца з iншымi практыкаваннямi падручнiка.

Складаней арганiзуецца праца над перакладам тэкстау. Методыка правядзення перакладу тэкстау своеасаблiвая.Пераклад тэксту як навучальны вiд пiсьмовай работы павiнен праводзiцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоукай.Ен праводзiцца па такому плану:

1. вучнi выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт);

2. на уроку настаунiк праглядае чарнавыя накiды перакладаемага тэксту;

3. вучням даецца 5-10 хвiлiн для кансультацыi;

4. классу прапануецца узор перакладу (тэкст чытае адзiн з вучняу);

5. настаунiк у час чытання тэксту вучням пазначае для сябе словы,перакладзеныя няудала;

6. якасць перакладу абмяркоуваецца калектыуна:выказваюцца вучнi,выказвае сваю думку настаунiк,разам раюцца пра найбольш дакладны выбар слова у адпаведнасцi з тэкстам;

7. вучнi самастойна запiсваюць тэкст па-беларуску.

Пры абмеркаваннi прапанаванага пераказу нельга абмяжоуваць вучняу у выбары беларускiх слоу-эквiвалентау.Дзецям якраз i трэба

 

растлумачыць,што перакласцi пэунае рускае слова можна з дапамогай некалькiх адпаведных беларускiх слоу,з якiх i трэба выбраць самсе дакладнае менавiта для дадзенага кантэксту.

Такiм чынам,у працэсе перакладу вучнем,неабходна прапаноуваць некалькi беларускiх слоу-адпаведнiкау,з якiх яны павiнны выбраць найбольш дакладны.Тым самым мы развiваем у дзяцей адчуванне мовы.Падручнiкi ж у слоунiках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоуваюць вучня адным беларускiм словам- эквiвалентам.

Можна выкарыстоуваць таксама i калектыуны пераклад тэксту.Праводзiцца ен па асобных сказах наступным чынам:настаунiк (цi вучань) чытае сказ,дзецi прапануюць розныя варыянты яго пераказу,выбiраецца лепшы i запiсваецца у чарнавiк.Пасля таго,як будзе запiсаны апошнi сказ,тэкст чытаецца пауторна,пераклад удакладняецца,а затым – запiсваецца у чыставiк.

Карысна для перакладу даваць урокi хрэстаматыйных творау,вядомых вучням.Пераклаушы гэты урывак,вучнi маюць магчымасць зверыць свой тэкст з арыгiналам,адзначыць недахопы як рускага,так i уласнага,беларускага.

Працу над перакладам трэба рабiць творчай.У школе за эталон чамусцi

прымаюць падразковы пераклад,якi толькi фармальна можна лiчыць правiльным.Аднак такi пераклад,не зауседы дакладна перадае асноуны змест тэксту,не стымулюе развiцце у вучняу творчых здольнасцей.Таму рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад,якi развiвае у дзяцей не толькi мауленчую мабiльнасць,але i адчуванне беларускага слова,мовы,навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэунага зместу у беларускiм тэксце.Гэта асаблiва авжна у час працы над тэкстам мастацкага стылю.

Часам прапануецца выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску.Па сутнасцi гэта пераклад-пераказ. Паколькi прачытаушы рускi тэкст,вучнi павiнны ажыцявiць яго унутраны пераклад i пераказаць змест тэксту.Пераклад,якi адбываецца пры гэтым,i пераказ тэксту адносна свабодныя:вучнi вызначаюць асноуную думку апавядання i коратка пераказваюць яго змест.

Для таго,каб вучнi паспяхова пераклалi i затым пераказалi тэкст,настаунiк арганiзуе працу наступным чынам:

1) зачытвае выразна тэкст;

2) праводзiць з классам гутарку па зместу прачытанага

3) вучням прапануецца пераказаць тэкст спачатку самiм сабе,затым- перад классам;

4) запiс у сшыткi.

Вусны пераклад – пераказ ацэньваецца па наступных крытэрыях: лагiчнасць,звязнасць выкладу тэксту,адпаведнасць галоунай думцы,дакладнасць словаужывання.

 

Карыснымi i эфектыунымi з яуляюцца такiя вiды працы,як чытанне па-беларуску рускага тэксту,а таксама сiнхронны пераклад вуснага тэксту,якi гаворыцца субяседнiкам.

Паколькi удасканаленая праграма прадугледжвае знаемства з такiмi новымi паняццямi,як стыль мовы,тып маулення (мовы),тэкст, неабходна,кааб работа з названымi паняццямi праводзiлася не час ад часу,а сiстэматычна.Для паутарэння гэтых паняццяу пераклад дае шырокiя магчымасцi.Тэкст для перакладу трэба абавязкова характарызаваць па яго прынадлежнасцi да пэунага стылю,вызначаць форму выказвання (апавяданне,разважанне,апiсванне),асаблiвасцi структуры.

Пераклад – цiкавы вiд працы,эфектыуны метадычны прыем.Аднак iнтэнсiунасць яго выкарыстання павiнна строга кантралявацца,нельга дапускаць празмернага захаплення толькi гэтым метадычным прыемам.

Пераклад карысны у комплексе з iншымi прыемамi.Тады ен лiчыцца мэтазгодным i апрауданым.

 

Сачыненнi. Самы пашыраны вiд пiсьмовых работ у старшых класах.

Iх значэнне i роля у развiццi звязнай мовы абумоулена самастойным характарам Данай пiсьмой работ,.тым,што яна прадугледжвае выкладанне вучнымi сваiх думак на пэуную тэму.Гэта праца творчая.Пры напiсаннi сачыненняу выяуляюцца творчыя зададкi школьнiкау,глыбiня iх ведау,самастойнасць думак i выказванняу,здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяуленнi з рэчаiснасцю,а галоунае – уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi.

У час падрыхтоукi да сачыненняу выяуляецца i творчасць настаунiка,яго майстэрства змястоуна наладзiць заняткi,выклiкаць цiкавасць выхаванцау да пошуку,дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе,падпарактаваць свае памкненнi,пачуццi,мары адзiнай мэце.

Кампанентамi,цi састаунымi часткамi сачынення з уяляюцца:

1.тэма – прадмет сачынення;

2.план – парадак выкладання думак;

3.змест – матэрыяп для сачынення.

Работа,звязаная з правядзеннем сачыненняу,мае тры этапы:

1. работа навучальнага характару.

Вучнi пад кiраунiцтвам нас

таунiка аналiзуюць тэму,выяуляюць кола пытанняу,раскрыцця якiх патрабуе тэма,знаемяцца з рознымi вiдамi сачыненняу,вучацца складаць планы,па планах ствараюць вусныя сачыненнi;высвятляецца значэнне эпiграфа да сачынення.Настаунiк знаемiць вучняу з патрабаваннямi да сачынення.Увагу неабходна удзялiць такому моманту работы над сачыненнем,як цытаванне.

11 напiсанне сачынення.

Цярплiвае навучанне напiсанню своеасаблiвых прадметау,якiя даюць агульнае уяуленне аб факце або з яве,якiя будуць апiсаны у асноунай частцы.Звяртаецца увага на лагiчнасць выкладу думкi.

111. аналiз сачыненняу.

Сэнс аналiзу заключаецца у тым,каб падрыхтаваць вучняу да пераапрацоукi створанага тэксту i да работы над новым выказваннем.

Сачыненнi адрознiваюцца у залежнасцi ад:

месца выканання (класныя i дамашнiя);

аб ему (разгорнутыя i мiнiяцюрныя);

спосабу выканання (калектыуныя i iндывiдуальныя);

мэты (навучальныя i кантрольныя);

характару працы(без дадатковых заданняу i з iмi);

жанру i тыпу тэксту(апавяданне,апiсанне,разважанне,партрэтная характарыстыка,дзелавая мова,рэпартаж,заметка,рэцэнзiя i iнш.);

крынiцы атрымання матэрыялу(па карцiне,на лiтаратурныя тэмы,на матэрыяле асабiстых назiранняу,перажыванняу i жыццевага вопыту вучняу)

На уроках мовы часцей за усе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiранняу,жыццевых уражанняу i уласнага вопыту школьнiкау.Кожны з гэтых вiдау мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.

 

Сачыненнi па карцiне - адзiн з распаусюджаных у школе вiдау пiсьмовых прац па развiццi мовы.Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае уздзеянне на дзяцей,абуджае iх мысленне,дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаучага i яскравага выражэння настрою,думак i перажыванняу,якiя узнiкаюць пад уражаннем карцiны.

Часцей за усе сачыненне па карцiне праводзiцца на спецыяльных уроках.Для вуснага сачыненя дастаткава аднага урока цi паловы яго,для пiсьмовага – адводзяцца здвоеные урокi.На першым уроку праводзiцца аналiз карцiны i падрыхтоука да сачынення,на другим – самастойная пiсьмовая праца вучняу.

Этапы

1. Паведамленне настаунiка пра мастака – аутара карцiны цi пра факты i падзеi,якiя пакладзены у аснову твора.

2. Разгледзець рэпрадукцыю карцiны i падумаць над яе зместам.

3. Паводле зместу карцiны з адначасовым аналiзам мастацкiх сродкау,якiмi карыстауся аутар,вызначэнне iдэйнай задумы мастака.

4. Вучнi засвойваюць новыя словы,праводзiцца удакладненне значэння ужо знаемых слоу,якiмi карыстаюцца вучнi пры апiсаннi карцiны.

5. Складаецца i запiсваецца план.Складанне плана дысцыплiнуе думку,прывучае школьнiкау паслядоуна,коратка i ясна фармуляваць выказванне.

6. 1-2 вучнi пераказваюць змест карцiны.

7. Вучнi самастойна пiшуць сачыненне спачатку на чарнавiку,удасканальваюць тэкст,а затым перапiсваюць у сшыткi.

 

 

Асаблiва ярка праяуляецца здольнасць вучняу да самастойнай творчасцi у сачыненнях,напiсанных на аснове асабiстых назiранняу,жыццевых уражанняу i уласнага вопыту.

Сачыненнi гэтага тыпу даволi разнастайныя па сваей тэматыцы.

Пры выбары тэмы для сачынення настаунiку трэба кiравацца не толькi яе складанасцю цi прастатой,але i тым,наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучным,цi знаемы дзецi з тым матэрыялам,якi трэба адлюстраваць у сачыненнi.Вельмi важна прапаноуваць тэмы,блiзкiя да рэальных сiтуацый,кааб праца над iмi захапiда дзяцей,выклiкала у iх роздум,самастойную ацэнку фактау,падзей,пра якiя вучань пасля раскажа у сачыненнi.

Тэму сачынення неабходна фармуляваць так,каб яна падказала сюжэт апавядання,асноуную яго думку,нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметау,з яу,падзей,пабуджала у школьнiкау iмкненне да творчасцi.

Вызначыушы тэму для сачынення,настаунiк выразна акрэслiвае мэты i задачы працы,прыдумвае,на якi дадатковы матэрыял ен будзе абапiрацца у падрыхтоуцы да сачынення,якiя жыццевые i лiтаратурныя назiраннi вучняу будуць выкарыстаны.Улiчыушы усе гэта,настаунiк распрацоувае методыку падрыхтоукi i правядзення сачынення.Немалаважная роля у падрыхтоуцы да сачынення належыць мастацкай лiтаратуры.У працэсе падрыхтоукi да сачынення можна арганiзаваць экскурсiю,правесцi гутарку пра перажытае,прачытанае цi узбагачанае,пазнаемiць вучняу з мастацкiмi карцiнамi i лiтаратурнымi творамi на тэму сачынення.

Падрыхтоука да сачынення праяуляецца i у форме лексiка-стылiстычных практыкаванняу,складання планау звязных тэкстау,вусных i пiсьмовых адказау на пытаннi,перакладау з рускай мовы на беларускую,запiсу тэкстау па памяцi,перакладау тэкстау,прасляхоування магнiтафонных запiсау i iнш.

Па рознаму праводзяцца сачыненнi-апавяданнi,сачыненнi-апiсаннi i сачыненнi-разважаннi.

Найбольш распаусюджанымi у школьнай практыцы з яуляюцца сачыненнi апавядальнага характару.Асноуным матэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця дзяцей цi грамадскiя падзеi,у якiх дзецi прымаюць удзел.Сюды уваходзяць i пiсьмовыя апавяданнi дзяцей аб экскурсiях на прыроду,мясцовыя прадпрыемствы,апавяданнi аб правядзеннi свят,канiкул,выхадных дзен i г.д. Такiя сачыненнi у большасцi выпадкау уключаюць у сябе i элементы апiсання.Пiсаць сачыненнi тыпу апавядання вучням значна лягчэй,чым рабiць апiсаннi,паколькi уражаннi,атрыманыя ад падзей,у школьнiка больш трывалыя,чым ад назiрання карцiн прыроды цi навакольных прадметау. Апрача таго,план такога сачынення падказваецца ходам падзей,што значна аблягчае працу школьнiкау.

У залежнасцi ад зместу выказвання вучнi павiнны падабраць загаловак да сваей працы. Спачатку вучнi робяць на чарнавiках нататкi будучага выказвання,складаюць план сачынення,падбiраюць найбольш трапныя выразы,збiраюць рабочыя матэрыялы.Затым тэкст запiсваецца на чарнавiк,удасканальваецца,пасля чаго перапiсваееца у сшыткi.

 

Самымi складанымi з яуляюцца апiсальныя сачыненнi.Мэта такiх сачыненняу – не толькi расказаць пра знаемае дзецям,але i вызначыць галоунае,тыповае,спецыфiчнае,уласцiвае толькi кожнаму з iх,перадаць пачуццi i настроi,якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, з ява,падеея.чалавек.

У залежнасцi ад таго,што будзе служыць аб ектам апiсання,сачыненнi могуць быць наступных тыпау:

апiсанне адзiночнага прадмета;

апiсанне жывелы i птушак;

апiсанне з явы цi падзеi;

апiсанне дзеянняу i працэсау;

апiсанне чалавека.

Апiсаннi бываюць дзелавыя i мастацкiя.

Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця у iх назiральнасцi за адзiночным прадметам.

Апiсанне чалавека патрабуе пэунага запасу назiранняу над людзьмi,з явамi жыцця.Таму у працэсе падрыхтоукi да такiх сачыненняу настаунiк вучыць дзяцей пiльна глядзець,чутка слухаць,глыбока разбiрацца у чалавечых характарах i грамадскiх адносiнах.

Адным са сродкау развiцця у вучняу умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняу з яуляецца сачыненне-разважанне.Элементы разважання есць у любым сачыненнi.

У залежнасцi ад формы пабудовы i характару тэмы можна выдзелiць:

разважаннi на тэмы,якiя патрабуюць раскрыцця паняцця;

разважаннi у форме адказау на пытанне;

разважаннi на дыскусiйную тэму;

разважаннi на маральна-этычныя i грамадска-палiтычныя тэмы.

Перш чым прапанаваць сачыненне тыпу разважання,неабходна расказаць вучням пра асаблiвасцi зместу i структуры гэтага вiду працы,прааналiзаваць якi-небудзь урывак з артыкула цi падручнiка,выдзелiць палажэннi i аргументацыю.

Будова:

тэзiс (асноуная думка);

доказ

вывад

Самастойныя разважаннi вучняу праяуляюцца пры напiсаннi водзыву на кiнакарцiну,кнiгу,драматычную пастаноуку i iнш.

Для выпрацоукi умення пiсаць водгук на прачытаную кнiгу бяруцца невялiкiя па аб ему,але займальныя па зместу i нескладанага сюжэту творы (звычайна з тых,якiя прапануюцца для пазакласнага чытання) У далейшым напiсаныя водгукi абмяркоуваюцца,указваюцца iх недахопы,адзначаецца станоучае.

Даволi распаусюджанымi вiдамi творчых пiсьмовых прац вучняу з яуляюцца сачыненнi па апорных словах (сачыненнi-мiнiацюры) i па дадзеным пачатку. Сачыненнi па апорных словах звычайна невялiкiя.iх карысна

 

праводзiць пры замацаваннi граматычнага матэрыялу,паколькi можна прапанаваць вучням уключыць у тэкст словы на вывучаемыя граматычныя правiлы.

Сачыненнне па дадзеным пачатку дае магчымасць узмацнiць элемент творчасцi,пазбауляе шаблону у вучнеускiх працах.Пачатак сачынення складае настаунiк сам цi бярэ з якога-небудзь твора.Першыя фразы павiнны быцьзыходным пунктам,ад якога развiваецца самастойная творчая думка школьнiкау.

Аналiзуючы сачыненне,настаунiк адзначае i вобразна-выяуленчыя сродкi,з

дапамогай якiх дзецям удалося стварыць карцiну рэчаiснасцi.

 

ВУЧЫМСЯ ВIТАЦЦА

 

Урок развiцця мовы у 5 класе

 

Мэта:

1. пазнаемiць з мауленчымi формуламi сiтуацыi прывiтання,iх тыпамi i сферай ужывання;

2. развiваць маналагiчную мову пры адказах на пытаннi;

3.вучыць выбiраць правiльную iнтанацыю пры вiтаннi у залежнасцi ад сiтуацыi;

4. выхоуваць ветлiвасць,чуласць.

Абсталяванне:

1) тлумачальны слоунiк беларускай лiтаратурнай мовы.—Мн.1996.-С.509;

2) таблiца «Формулы звароту беларусау»;

3) таблiца» Тыпы (значэннi)вiтанняу»;.

 

ХОД УРОКА

 

1. Арганiзацыйны момант.

11. Вывучэнне.

Нiшто не абыходзiцца нам так

Тана i цэнiцца так дорага,як

Ветлiвасць.

Сервантэс.

Павага да людзей - адна з найважнейшых маральных якасцяу чалавека.На думку даследчыка I.Харламава,яна вызначае усе астатнiя маральныя якасцi асобы. Павага да людзей выяуляецца ва узаемаадносiнах людзей далiкатнасцю,тактоунасцю,добразычлiвасцю,ветлiвасцю.

Ветлiвасць – гэта праява павагi да тых,хто вакол нас.Неад емны яе элемент – мауленчы этыкет.(Самая старжытная кнiга звестак пра этыкут – «Павучанне Кагемнi фараону Снофры»,ей амаль 5 тысяч гадоу.) У мауленчым этыкеце можна вылучыць некалькi тэматычных групп.Прывiтанню сярод iх адводзiцца асаблiвая роля.

 

111.Паведамленне тэмы i мэты урока.

-- Што такое прывiтанне? (Праца са слоунiкам.) «Тлумачальны слоунiк беларускай лiтаратурнай мовы» лексiчнае значэнне гэтага слова раскрывае так: ПРЫВIТАННЕ…

1. гэта словы,рух.жэст,звернутыя да каго-небудзь як знак добразычлiвасцi,добрага пажадання;

2. зварот да блiзкага знаемага пры сустрэчы;

 

 

3. вусны або пiсьмовы зварот да каго-небудзь з выказваннем асабiстай прыязнасцi,добрага пажадання,салiдарнасцi.)

 

Прывiтанне -- слова мнагазначнае.Якое тлумачэнне найбольш поуна раскрывае яго сэнс? Чаму? Як бы вы сфармулявалi гэтае паняцце?

 

Чаму мы,пабачыушы пэунага чалавека,спачатку з iм вiтаемся i толькi потым распачынаем гаворку пра што-небудзь?

Прывiтанне адыгрывае вялiкую ролю у нашым жыццi.Калi мы вiтаемся са знаемымi,то падтрымлiваем гэтым свае знаемства i выяуляем жаданне яго працягнуць.Любое вiтанне сведчыць,што можна пачаць размову.Яно звязвае нас адно з адным,умацоувае кантакты.

Ад чаго залежаць формулы вiтання?

Яны залежаць ад абставiнау,мэты моуных кантактау,сацыяльна-узроставых адзнак суразмоуцау,ад iх колькасцi,полу,ад ступенi роднасцi вiтальнiкау…

 

Як трэба правiльна вiтацца?

Адзiн вучань загадзя атрымлiвае заданне падрыхтаваць адказ на гэтае пытанне.

Адказ можа быць прыкладна такiм.

Прынята,што першым вiтаецца i прадстауляецца незнаемым людзям мужчына.Больш маладыя вiтаюцца са старэйшымi,той,хто прыйшоу пазней,-- з тымi,хто з явiуся ранней.Прывiтанне трэба вымауляць спакойным,добразычлiвым тонам.Гучныя выгукi,якiмi выяуляецца радасць ад сустрэчы,могуць успрымацца як вульгарныя,таму трэба ад iх устрымлiвацца.Да слоу прывiтання можна дадаць:Рады Вас бачыць!Прыемна пазнаемiцца!

Поцiск рукi – адзiн з элементау прывiтання (без яго можна часам абысцiся,калi трэба павiтацца з многiмi людзьмi).Не трэба пацiскаць руку занадта моцна.Калi мужчыны абменьваюцца поцiскам рук на вулiцы,то яны павiнны зняць пальчаткi.

Калi мы уваходзiм у пакой,дзе знаходзiцца некалькi чалавек,i хочам пацiснуць руку,то гэта трэба рабiць або з усiмi,або нi з кiм.Выказваючы радасць ад сустрэчы,не трэба доуга трэсцi руку.

Абдымкi,пацалункi,паляаванне па плячы як форма прывiтання дапускаецца толькi памiж блiзкiмi людзьмi у неафiцыйных зносiнах.

Прывiтанне можна выказаць i легкiм узмахам паднятай рукi,кiуком галавы.

Якiя прывiтаннi вы ведаеце?

Конкурс «Я вiтаюся так…». Перамагае той,хто называе найбольшую

Колькасць вiтанняу.

 

Таблiца «Формулы звароту беларусау»

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Формулы зваротау Прыклады

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Добры вечар! Наста.Добры вечар! Як жывы- здаровы?

(Я.Купала).

Вечар добры! --Вечар добры!Цi далека тут да Белi?

--А верст пяць набярэцца (М.Гарэцкi).

Добры вечар у хату! --Вечар добры у хату!Кеб жылося i кеб

Вялося! –сказау ен(Хоня) звонка i

Цверда (I.Мележ).

Добры дзень! --Добры дзень!Цi пазнаяце?Чаму

Вярнулiся? (М.Гарэцкi).

Дзень добры! Янка.Дзень добры цетачка!Што вы

Так задумалiся?(Я.Купала).

Добры дзень вам! Я кiнууся за ею i,пераступiушы парог,

Прывiтауся:»Добры дзень вам!Я.Пархута).

Добры дзень у хату! День добры у хату!Як жывяце?

Як маецяся?(М.Гарэцкi).

Дабрыдзень! Куторга.Дабрыдзень,панна Маар Яна!

Марыся.Дабрыдзень,пан Куторга!

(В.Дунiн-Марцiнкевiч).

Добрай ранiцы! Але настаунiца першая гукнула яму:

--Цiмох Андрэевiч,добрай ранiцы!

(П.Мiсько).

Добрай ранiчкi! --Добрай ранiчкi,--кажа Яна.—Ну,i чаго ж

Мы такiя сумненькiя?Як жа мы спалi?

(Я.Брыль).

Здароу! --Здароу,брат Донiс!—дзядзька рады…

(Я.Колас).

Здароу быу! А,Чарнушка!Здароу быу!—радасна,як

Добрага знаемага,прывiтау ен(Нохiм)

(1.Мележ).

Здаравенькi быу(буу)! Ен нарэшце споуз са стала,жэстам хлопца-

Смаркача падцянуу штаны i тады ужо

Энергiчна кiнуу руку да Антанюка.

--Здаравенькi буу,пэрсiянальна(I.Шамякiн).

Здарова! Ды Друцько…крокау,можа,яшчэ за сорак да

Шлагбаума закрычау:

--Здарова,Лявон!(I.Шамякiн).

Здаровы! Стары, вядома,быу не п яны.

--Здаровы,хлопчыкi!—гукнуу.—Пяць чалавек з

 

Махорачкай—да мяне!(Я.Брыль).

Здароуце! --Здароуце,кiнуу ен(Ззыба)бабам

(I.Чыгрынау).

Прывiтанне! Праменны.Прывiтанне Шэкспiру!

(К.Крапiва).

Хэло! I раптам Славiк убачыу Тараса.

--Хэло,мiстэр Ганчароу,--шумна

Прывiтауся(I.Шамякiн).

Вiтаю Вас! Увайшоушу у пакой,Вiця гучна сказау:

--Вiтаю Вас!

Добрага здароуя! --Добрага здароуя! –пачулася дзесцi зусiм

блiзка.

З панядзелкам Вас! З ауторкам Вас1 –усмiхаючыся,

З ауторкам Вас!i г.д. прашчабятала Гануля.

 

 

Таблiца «Тыпы (значэннi) вiтанняу»-

Тыпы (значэннi) Формулы вiтання

 

З пажаданнем здароуя Здароу!Здарова!Здаравенькi!

З пазначэннем часу сустрэчы Добрага дня!Добры вечар!Добры ранак!

Працоуныя Памагай Бог!Спору у працы!Спешна вам.

Пры уваходзе у хату Добры дзень у хату!Здароу вам у вашу хат

Адрасаваныя людзям у час яды Смачна есцi!Сыць вам,людзi!

Якiя выказваюць павагу да Чалом вам!Чалом кланяюся!

Адрасата.

Пытаннi Як жыцце!Як маешся?Як жа вы там

Жывяцце?

 

Фонд этыкетных формулау беларускай мовы багаты.Ен налiчвае да 200 адзiнак (праца з таблiцай «Формулы звароту беларусау») i паводле сферы ужывання падзяляецца на

1) нейтральныя: Добры дзень! Добры вечар!;

2) афiцыйныя або урачыстыя: Вiтаю Вас! Дазвольце Вас прывiтаць.

3) Размоуныя: Здорава! Салют! Прывiтанне!

 

Праца з таблiцай «Тыпы (значэннi) вiтанняу».

 

Якой часцiнай мовы з яуляюцца формуля вiтання? (Выклiчнiкам).

Што называецца выклiчнiкам мауленчага этыкету?

 

 

Гэта словы i спалучэннi слоу,якiя выражаюць

прывiтанне,развiтанне,падзяку,просьбу,пажаданне,ветлiвыя звароты…Iх значэнне выяуляецца толькi у канстэкце.

Цi можна пагадзiцца са словамi Сервантэса,якiя узяты у якасцi эпiграфа да урока?Чаму?

 

Практычная частка.

 

А. Як вядома,у нашым мауленнi вялiкую ролю адыгрывае падтэкст,якi можа знiшчыць змест далiкатных,ветлiвых слоу.А можа надоуга усхваляваць чалавека,калi словы сказаны з глыбокiм пачуццем i шчырасцю.

З якой iнтанацыяй больш правiльна сказаць Добры дзень!,калi

1) настаунiк вiтаецца з вучнем,якi спазнiуся на урок на 1-2 хвiлiны;

2) настаунiк вiтаецца з вучнем,якi спазнiуся на урок на 35 хвiлiн;

3) вiтаюцца сябры,якiя дауно не бачылiся;

4) па тэлефоне вiтаюцца сябры,якiя не бачылiся некалькi гадзiн;

5) вiтаюцца з паважаным чалавекам;

6) вiтаюцца з сябрам,якi учора забыуся прынесцi футбольны мяч на школьны стадыен?

Вучнi працуюць у парах.

Б. Даць адказ на пытанне,што пастаулена у наступных сiтуацыях.

1. Вечарам ты сустракаешся з пажылым чалавекам,з якiмi ужо вiтауся ранiцай.Цi трэба вiтацца зноу?Як лепш?Чаму?

2. Вам трэба павiтацца з суседкай,дзяучынай гадоу дваццацi двух.Якую формулу звароту –ты цi Вы –лепш за усе выбраць? Чаму?

3. Ты уваходзiш у клас i вiтаешся з настаунiкам.Якое прывiтанне ты выбiраеш? Чаму?

4. Як трэба правiльна павiтацца з настаунiкам,якi у цябе выкладае,калi ен па вулiцы iдзе не адзiн?Чаму?

5. На другiм баку вулiцы ты пабачыу сваiх аднакласнiкау.Як правiльна павiтацца? Чаму?

6. Ты сустрэу знаемых дарослых.Як ты будеш з iмi вiтацца? Чаму?

7. Цi мэтазгодна дзецям вiтацца за руку? Чаму?

В. Перакласцi на беларускую мову,словы прывiтання падкрэслiць,вызначыць iх тып i сферу ужывання.

1.—Спите,панна Юлька?—прошелестел шепоток,и она отозвалась.

--Доброе утро,Яцек!Нет,я давно встала.Что там на улицах?(Е.Арсеньева).

2. –А,старина,здраствуйте!—воскликнул Базаров (И.Тургенев).

3. Юноша вошел в комнату…

--Привет,толстяк,--обронил он.Узнаешь меня? (Дж.Чейз).

 

4.—Хэлло,миссис Джонс,--окликнула она толстушку.—Может,вас подвести?(Дж.Чейз).

 

5.—Вечер добрый! Хлеб да соль!—послышалось однажды,когда семья лесника садилась ужинать(С.Александрович).

6. Он влезал на табуретку и,изменив голос,изображал диалог с глухим кумом:

--Здорово,кум(С.Александрович).

7.Тот (пан Русецкий) протягивает новому квартиранту руку:

--День добрый,пане Мицкевич! (С.александрович).

Г. Скласцi дыялогi на тэмы «У гасцях у сябра», «У бiблiятэцы», «На аутобусным прыпынку», «Наведванне хворага сябра»,выкарыстаць прывiтаннi i iншыя словы ветлiвасцi.

Вучнi працуюць у парах.

 

 



Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2019-12-18 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: