Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi




 

№ 1.

Нарадзiуся М. Багдановiч у Мiнску сто два гады назад (9 снежня 1891г.). Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi першыя пяць год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi вёрст: жыу у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.

Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але М. Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.

Верай у гiстарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху i лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Памiж лясоу Егiпецкай зямлi...", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалау яго паэтычны талент, М. Багдановiч сеяу промнi жыватворнага святла. I самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня". Верш народжаны зацяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Пагонi" -- змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ. Не пераможныя конi iмчацца з далекай мiнуушчыны на дапамогу сеняшнему беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялiкiм.

З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца толькi у дваццацiгадовым узросце (1911). вынiкам творчай працы на Беларусi з`явiууся цыкл вершау "Старая Беларусь". Адзiн з вершау гэтага цыкла -- "Слуцкiя ткачыхi" -- асблiва кранае сваей чалавечнасцю, задушеуным лiрызмам.

Творчасць М. Багдановiча -- гэта цэлае жыцце. У зборнiку вянок можна знайсцi словы пра мары спадзяваннi паэта, яго iнтымныя пачуццi прызнаннi у любовi да роднай зямлi, пра адносiны да паэта i паэзii. Яго цiкавяць агульна-чалавечыя пытаннi вечнага i часовага, праблемы жыцця i смерцi. У вершы "Жыве не вечна чалавек" аутар сцвярджае што чалавечае жыцце (у параунаннi з вечнасцю) вельмi кароткае, i пражыць яго трэба з высокiм напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павiнен пакiнуць след, добрую памяць.

Немалаважную ролю займае у творчасцi Багдановiча iнтымная лiрыка. У рамане "Зорка Вянера" юнак засмучаны тым, што павiнен расстацца з любай дзяучынай. Ен абяцае, што у далекiм краi, куды ен едзе, усе свае жыцце будзе помнiць каханую. Пра яе будзе напамiнаць i Венера, якой, безумоуна вядома пра пакуты разлучаных сэрцау.

№ 2.

Максiм Адамовiч Багдановiч нарадзiуся у Мiнску 27 лiстапада 1891г. Бацькi паэта былi iнтэлегентнымi высакоадукаванымi людзьмi. Ранняе маленства прайшло у Гродне. Адам Ягоравiч паступiу на службу у сялянскi банк (1892г). У Гродне хлопчык спазнау вялiкае гора: смерць мацi (у 5-гадовым узросце). Пасля смерцi мацi сям'я пераехала у Нiжнi Ноугарад. Ад жыцця у горадзе засталiся цiкавыя i радасныя успамiны. Сустрэча Адама Багдановiча i Максiма Горкага не прайшлi бясследна для Максiма. З дзiцячых гадоу захавау ен любоу да Горкага i яго творчасцi.

Максiм Багдановiч жыу у сям'i, дзе шмат увагi аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджау у дзяцей цiкавасць да прыроды, знаемiу з жыццем народа, з помнiкамi культуры, прывiвау любоу да лiтаратуры. Першымi кнiгамi Максiма былi "Роднае слова” i "Дзi цячы свет". У 1902г. М. Б. паступiу у першы клас Нiжнегародскай мужчынскай гiмназii. Максiм быу удумлiвы, крыху замкнуты, сцiплы, не па гадах сур'езны Калi ен быу у 4 класе, у 1905 г., пачалася рэвалюцыя. Пачалiся хваляваннi сярод моладзi, у якiх прымау удзел Багдановiч, за што набыу рэпутацыю "нядобрага гiмназiста". У школьныя гады Багдановiч шмат чытау. Вельмi любiу паэзiю, музыку, народныя песнi. З дзяцiнства расла цiкавасць да гiсторыi беларускага народа, яго культуры. Багдановiч вывучае бел. мову, чытае кнiгi па iсторыi Беларусi, пачынае пiсаць па-беларуску.

Вершы стау пiсаць у 10 гадоу, але толькi у 1907 г. на старонках "Нашай нiвы" з'явiуся яго першы твор -- лiрычнае апавяданне "Музыка”. У "Нашай нiве” надрукаваны i вершы М. Б. Першы, хто яго зауважыу быу Янка Купала. Пачалася яго лiтаратурная дзейнасць. Максiм Багдановiч пераязджае у Яраслауль i у 1908 г. вучыцца у Яраслаускай гiмназii. У 1911г закончыу гiмназiю. У чэрвенi наведвау Беларусь. Паездка узбагацiла яго новымi матерыяламi, ведамi аб жыццi i культуры народа. Багдановiч марыу аб вучобе у Пецярбургскiм унiверсiтэце, але слабае здароу'е i матэрыяльная неабяспечанасць перашкаджалi.

У 1911г. паэт паступiу у Яраслаускi юрыдычны лiцэй. Сярод лiцэiстау Максiм вылучауся начытанасцю, багатай эрудыцыяй. Усе сiлы аддавау лiтаратуры. Самастойна вывучау замежныя мовы. Лiцэйскi перыяд быу пленным у паэтычнай дзейнасцi. У гэты час ен напiсау лепшыя свае творы. У 1913 г. выйшау яго адзiны зборнiк вершау "Вянок". Летам 1916г. закончыу лiцэй. Вырашае звязаць свой лес з бацькаушчынай, пакiлае Яраслауль i едзе у Мiнск. Ен працавау у Губернскай харчовай камiсii, прымау удзел у рабоце Беларускага таварыства дапамогi ахвярам вайны. Жыу у Змiтрока Бядулi.

У 1917г. здароу'е пагоршылася, але паэт не здавауся, не падау духам, шмат пiсау. Але хвароба не адступала. Трэба было ехаць лячыцца. Сябры сабралi грошы i адправiлi у Крым. Шмат задум было у М.Б.: рыхтавау новы зборнiк вершау, працавау над беларускiм букваром. Але смерць не дала магчымасцi ажыццявiць гэтыя жаданнi. Памер М.Б. 12 мая 1917г. у Ялце. Пахаваны на Луцкiх гарацкiх могiлках у Ялце.

Максiм Багданоiч -- мастак яркага лiрычнага даравання. У вершах Б. знайшлi выяуленне яго дэмакратычн погляды i перакананнi.

МАТЫВЫГРАМАДЗЯНСКАЙ ЛIРЫКI. Паэт пiша пра жыцце вескi, пра яе долю-нядолю, стварае праудзiвы вобраз мужыка-пакутнiка. Цэлы век бядняк гнецца, працуе, аблiваецца потам, а з працы карысцi не мае. Сялянiн у паказе Б. -- чалавек бяспрауны, забiты i абяздолены, але ен пачынае разумець, на чыей працы заснаваны дабрабыт грамадства i хто з'яуляецца вiноунiкам народных пакут ("Пан i мужык"). М. Б. паказвае поуны трагiзму шлях працоунага чалавека ва умовах капiталiзму, раскрывае класавыя супярэчнасцi памiж працоунымi i эксплуататарамi ("З песняу беларускага мужыка").

“Край мой родны! Як выкляты богам” -- адзiн з раннiх творау грамадзян. лiрыкi Б. Гэты верш -- паэтычы зварот да роднага краю, да народа з мэтай абудзiць яго свядомасць. Галоуны лiры чны матыу верш -- матыу народнага гора. Яно набывае уласцiвасцi жывой iстоты, стыхiйных сiл прыроды. Пратэст супраць буржуазнага грамадства. Паэзiя Б. напауняецца сацыяльнымi матывамi, высокiм гуманiстычным пафасам.

Верш "Мяжы” (1914) -- выдатны узор грамадз. лiрыкi. Матывам з'яуляецца абурэнне, рашучы пратэст супраць буржуазнага грамадства. Вобраз межау -- гэта сiмвал прыгнечання, няволi. Межы падзялiлi нiвы, лугi, раз'ядналi народ. Межы -- прычына страшэн най сацыяльнай несправядлiвасцi. Верш -- аутарскi маналог, дзе апавядальная iнтанацыя чаргуецца з заклiкальнай.

ТЭМЕ ЛЮБВI ДА БАЦЬКАУШЧЫНЫпрысвечаны вершы пра гiстарычнае мiнулае Беларусi. Б. напiсау цыкл вершау "Старая Беларусь". Сюды увашлi вершы "Летапiсец", "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi” -- геты верш наiбольш выдатны, ен пакладзены на музыку. У iм праудзiва раскрыв. думкi i перажываннi прыгонных сялянак у феадальн. эпоху. Паднявольная праца не прыносiць iм радасцi. Чужыя персiдскiя узоры нялюбы iх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго роднага блiзкага, дарагога. Гэты верш невялiкi, але яго змест вельмi глыбокi. Нiякая прыгонная праца не можа адарваць народ ад свайго роднага, нацыянальнага, на чым грунтуецца яго дух, культура.

Верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi" сагрэты пачуццем гарачай веры паэта у вызваленне народа. Паэт гаварыць пра зярня ты, знойдзеныя у адным з магiльнiкау Егiпта. Праляжаушы там некалькi тысячагоддзяу, яны не загiнулi Верш уяуляе сабой разгорнутае параунанне. Магiла -- сiмвал смерцi, жменя насення -- увсаблене вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лес бел. народа. Пад прыгнетам ен захавау сваю жыццеустойлiвасць. Б. парауноувае абуджныя рэвалюцыяй 1905г. духоуныя сiлы народа з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца з глыбiнь на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху.

ТЭМА ЛЮБВI ДА РАДЗIМЫ. Гэтай любоую прасякнуты многiя вершы. Сярод iх "Эмiгранцкая песня” -- твор, накiраваны супраць людзей, пазбауленых пачуцця патрыятызму. Iм ен супрацьпастауляе

моцную прывязанасць простых людзей да роднай зямлi. Высокае пачуцце патрыятызму, адданасць Радзiме жыве у народа. Сiла гэтага пачуцця раскрываецца у вершы "Як Базыль у паходзе капау". У цэнтры верша -- вобраз памiраючага салдата, якi развiтваецца з роднай зямлей. Салдату балюча раставаца з жыццем. У развiтальных зваротах да поля, лесу, сям'i выяуляеца душа селянiна хлебароба, чалавека-патрыета. Грамадзянскiя матывы служэння радзiме, гатоунасцi змагацца з яе шчасце гучаць у вершах "Зразаюць галiны таполi адну за другой", "Пагоня".

М. Б. называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫI ГАРМОНII. Яму уласцiва пачуцце прыгожага. Пад уплывам карцiны Рафаэля "Сiксц. мадонна” напiсау верш "Веранiка". У аблiччы хiлай дзяучыны, што на вузенькай вясковай вулiцы суцiшала брацiка, паэт зауважыу рысы той двайной красы -- дзявочай i матэрiнскай. Да пейзажнай лiрыкi адносяцца таксама вершы "Зiмою", "Добрай ночы, зара-заранiца", "Па-над белым пухам вiшнi".

Тэма МАСТАЦТВА -- (якое павiнна быць сродкам абароны працоуных), прызначэнне паэта i паэзii -- вершы "Песняру", "Музыка". З грамадс. лiрыкай цесна звязана лiрыка КАХАННЯ. Лепшыя вершы Б. аб каханнi i дружбе могуць быць аднесены да шэдэурау сусветнай паэзii. У вершы "Маладыя гады” паэт услауляе сiлу i прыгажосць чалавечых пачуццяу. Першыя 3 страфы верша -- успамiн лiрычнага героя аб сваiм юнацтве, аб шчасцi перажытага у тыя незабыуныя гады. Апошняя страфа гучыць як гiмн жыццю. Сярод вершау аб дружбе i каханнi вылучаецца раманс "Зорка Венера” -- гэта вельмi лiрычны музыкальны твор. Ен кранае чытача сваей задушэунасцю, глыбiней i шчырасцю пачуццяу юнака, якi спазнау шчасце кахання, а цяпер засмучаны тым, што растаецца з любай дзяучынай. Усе гэта напауняе душу героя i асацыiруецца з вобразам зоркi Вянеры.

Некаторыя вершы Б. уяуляюць сабой ФIЛАСОУСКАЕ разважанне аб сэнсы жыцця. Паэт гаворыць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэннi чалавека, аб яго духоуных iнтарэсах. Ен павiнны пражыць свой кароткi век ярка, хвалююча ("Жывешь не вечна, чалавек"). Шмат вершау паэт прысвяцiу ПЕЙЗАЖНАЙ ЛIРЫЦЫ. Б. любiу прыроду, умеу тонка i праудзiва паказаць яе хараство. У вершы "Перад паводкай” паэт малюе вясеннее ажыуленне прыроды. Вясенняя прырода сугучна у гэтым вершы з пачуццямi i перажываннямi паэта (заключныя радкi).

З вялiкiм майстэрствам напiсан верш "Па-над белым пухам вiшань". У iм паэт тонка перадае музыку сiня-крылага матылька, якi спявае песню-гiмн вясне. Такая ж песня нараджа4ецца у душы паэта. У вершы "Зiмовая дарога” пейзаж зiмовай дарогi гарманiруе з перажываннямi М. Б., раскрывае яго вольналюбiвыя iмкненнi: "Сумна бомы звiняць над дугой, звiняць пад дугой, маркотнага месяца рожкi" -- гавараць аб сумным настроi паэта, але бомы навяваюць спакой, у iх гудзеннi -- надзея аб волi i долi.



Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2020-03-31 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: