Калыханкi, пацешкi, скорагаворкi,




ЦЁТКА

Сынок маленькi

Татульку, я хачу чытаць;

Татульку, хачу свет пазнаць;

Татульку, ехаць хачу прз моры;

Татульку, пабачыць хачу горы.

Як я буду вучоным, татульку,

Куплю табе тытуну ý люльку,

Куплю яшчэ кажух белы

Дый армяк суконны цэлы;

Куплю сарочку нову

Дый сашонку клянову.

Пачнеш, татульку, араць

Дый сынку спамiнаць.

Матульку тож люблю.

Чырвоную хустку куплю,

Хвартушок рабенькi,

Андарак палавенькi;

Пацерак на адзiн шнурок

Купiць для цябе твой сынок.

Толькi чытаць навучыце

Дый у свет сынка пусцiце.

Тагды, татулечку,

Сiвы галубочку,

Тагды i, матулька –

Рабенька зязюлька,

Куплю абяцанкi.


 

ЯНКА КУПАЛА

Песня i казка

Песня i казка

Ходзяць ý пары,

Сеюць па свеце

Дзiвы i чары,

Будзяць с прасоння

Думкi дзiцячы,

Як той ураннi

Промень свяцячы.

Песня i казка,

Як у крышталi,

Свету пакажуць

Тайныя далi.

Шляхi намецяць

К сонцу i зорам

Для людской долi,

Скованнай горам.

Песня i казка

Ў райскiх праявах

Шчасце збудуюць

З кветак яскравых.

Сэрца адтуляць

Вечнаю ласкай…

Слухай жа, сэрца,

Песняý i казкаý.


СТАНIСЛАЎ ШУШКЕВIЧ

Колькi кiпцiкаý у кошкi?

Я хацела падлiчыць,

Колкi кiпцiкаý у кошкi.

Мурка рвецца i мурчыць,

Пад сабе хавае ножкi.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць…

Пяты кiпцiк не вiдаць.

Нельга Мурку утрымаць,

Я кладу яе на спiнку.

 

Пяты кiпцiк не вiдаць.

Лапку круцiць без упынку.

Раптам чую моцны боль,

Нiбы ý рану сыплюць соль.

 

Я бягу пад умывальнiк

Мыць руку i кроý суняць.

Мама выбегла са спальнi,

Пачынае дакараць.

 

Пяць драпiначак вiдаць…

Раз, два, тры, чатыры, пяць…


СТАНIСЛАЎ ШУШКЕВIЧ

Казка-быль пра рэпку


Баку не прасiлi,

Не прасiлi дзедку,

Самi пасадзiлi

Ў чыстым полi рэпку.

 

Ды на гэтым полi

Болей не бывалi,

Рэпку не пололi

I не палiвалi.

 

Надыходзiць восень,

Як там з ураджаем?..

Гуртам бабаку просiм,

Дзеда запрашаем.

 

На пустым прагале,

Мiж хвашчу, асоту

Ураджай шукалi

Да сёмага поту.

 

Ураджай сабралi

У крысо паспешна.

 

 

Доýга рагаталi,

Хоць было не смешна.

 

Рагатала бабка,

Рагатала ýнучка,

Нават курка рабка

Сакатала гучна.

 

Сучка забрахала

Каля сваёй будкi.

Рэпы было мала,

Ўся была танюткай.

 

Смешна было мышцы,

Хвосцiкам круцiла,

Рэпка з вiшню ý лыжцы,

Корань, нiбы шыла!

 

Бабку не прасiлi,

Не пазвалi дзедку,

Самi ж пасадзiлi

Ў чыстым полi рэпку!



IВАН МУРАВЕЙКА

Лiчылка


Раз!

I я зусiм не сплю,

Фiззарадку раблю.

 

Два!

Умывацца я iду

I спяваю на хадую

 

Тры!

Чатыры!

За сталом

Ем аладкi з малаком.

 

Пяць!

Бягу хутчэй у сад –

Там клубнiкi спелай шмат.

 

Шэсць!

Клубнiку я дзялю –

Сашу, Раi, Васiлю…

 

Сем!

Мы полем буракi,

Памiдоры i гуркi.

 

Восем!

Пот закапаý з нас.

Адпачыць, напэýна, час.

 

Дзевяць!

Мы ýжо ля ракi.

Нас вiтаюць лазнякi.

 

Дзесяць!

З берага – нырцом,

Пад вадою ýсе плывём.

 

А кааб добра ýмець лiчыць –

Трэба тройчы паýтараць.



IВАН МУРАВЕЙКА

Пра мышку i кнiжку

Мама Мыш

Купiла кнiжку

Для сваёй дачушкi

Мышкi:

– Час табе

Ужо за парту.

На, грызi

Навуку ýпарта.

 

Мама Мыш

Прыйшла з работы:

– Без мяне рабiла

Што ты?

 

Адказала маме

Мышка:

– Натамiлася

Я з кнiжкай.

Гэтулькi было

Мне мукi,

Але згрызла ýсю

Навуку.


РЫГОР БАРАДУЛIН

На шашы i ля шашы

Штохвiлiны на шашы

Шумна, як на кiрмашы.

Шоргат,

Шорах,

Шум птушыны.

За машынаю машына.

Нешта шэпча шына шыне.

Шпак шыкуе

На шыпшыне.

А пад шатамi ý цiшы

На ляшчыне спарышы.

У капелюшы спарыш,

Пашукай спарыш, малыш!

Шпарка па шашы ý кашы

Пашыбуюць спарышы.

Шэпча шустрая шаша:

– Не спяшайцеся, ша-ша…


РЫГОР БАРАДУЛIН

Сем янотаý

 


У субботу

Сем янотаý

З ранiцы

Вучылi ноты.

 

Ледзь адзiн адолеý

до,

Уздыхнуý:

– На гэтым до!

Вельмi ж сумная навука,

Не навука, а дакута.

 

А другi дайшоý да

рэ:

– Нешта ý горле мне дзярэ.

Не навука, а сухоты,

Без яе жылi яноты!

 

Трэцi – узяць не можа

мi:

– Што туту галаву тлумiць!

Часу у мяне багата,

Лепей слухаць казкi таты.

 

А чацьвёрты:

– Што мне

фа,

З двойкай можа быць графа,

Не!

Навука не па мне –

Хай яна мяне мiне!

 

Пяты кажа:

– Чую

соль –

Працiнае вушы боль.

Невясёлая навука.

Буду маме пець на вуха.

 

Шосты моршчыцца на

ля:

– Неяк вывучу пасля!

Лепей бегаць ля галля,

Чым выводзiць ля ды ля.

 

Сёмы ýзненавiдзеý

сi:

– Хоць мяне ты укусi,

Хоць прасi, хоць не прасi,

Мне цягнуць абрыдла сi!

 

Ахпiла ýсiх лянота –

I не вывучылi ноты.


ЭДЗI АГНЯЦВЕТ

Першае слова

Першы голас, якi я пачула на свеце,

Быý голасам мацi.

Калыханку пад месяцам

I на дасвеццi

Спявала мне мацi.

Гета – першая песня

I першае слова

Зямлi маёй весняй.

Гета – цiхая ласка

I мiру ахова.

Дзякуй, мацi, за песню!

Запаветныя, родныя фарбы i гукi –

Усё застаецца.

Дзякуй, мама, за рукi,

бяссонныя рукi,

За адданае сэрца!

Рукi цёплай пяшчоты,

турботы i працы –

Ад ляноты лячылi.

Анiякай работы ý жыццi не цурацца

I мяне навучылi.

Не пакрыýджу цябе,

З тваiх сцежак не збочу,

Засланю ад нягоды.

Я хачу, кааб свяцiлiся радасцю вочы

I жыла ты заýсёды.


АВЯР’Н ДЗЕРУЖЫНСКI

Васiлёк

Стаiць,

Выглядаючы з жыта,

Як зорачка-знiчка

Здалёк,

Щто ýпала

Iскрынкай

З блакiту,

Палеткаý краса –

Васiлёк.

Калi расцвiтае

Цуд гэты,

На полi

Яшчэ гарачэй,

Буяе,

Квiтнеецца лета

I фарбы прыроды –

Ярчэй.

Стаiць,

Паглядае з пагорка,

Як зорка

Аднекуль здалёк,

Часцiнка

Любiмай старонкi,

Часцiнка зямлi –

Васiлёк.


НIЛ ГIЛЕВIЧ

Вусаты Янка


Трам-та-там, трам-та-там!

Што за смех ды гоман-гам?

Сёння ýранку цуд адбыýся:

Янка наш старым зрабiýся!

Паглядзiце ýсе як след:

Быý хлапчук,

а зараз – дзед!

 

Барадой зарос такаю –

Хоць падтрымлiвац рукою.

Ну, а вусы – да вушэй,

Нават трошачкi вышэй!

 

У цырульню весцiтрэба:

Ёсць там ножнiцы i грэбень.

Хай цырульнiк, як належа,

Бараду i вусы зрэжа,

А пасля пагонiць брытвай,

Бо глядзець на «дзеда» брыдка!

А яшчэ горай, чым глядзець, –

Побач з гэтакiм сядзець!..

 

Трам-та-там, трам-та-там!

Што за смех ды гоман-гам?

Кiньце ножнiцы i грэбень,

I цырульнiк не патрэбен:

Тыя вусы з барадой

Лiквiдуем мы … вадой!

Проста наш ласунчык Янка

Па варэнне лазiý зранку,

Слоiк васербаý за раз

I мурзаты – тут жа ý клас.



ЯКУБ КОЛАС

Дзед-госць


Ходзiць дзед белабароды

Полем, лесам, пералескам,

Засцiлае рэчкi лёдам,

Брыльянцiстым снежным блескам

 

Сыпле iней на бярозы,

Тулiць дрэвы лёгкiм пухам,

Крые рунi, травы, лозы

Белай воýнаю-кажухам.

 

А ялiнка!.. Чаго толькi

На яе няма галiнках!

Свецяць зоркi i вясёлкi

У блiскучых павуцiнках.

 

Тут лiсiчка, зайчык, мышкi,

Рыбкi, буслiк даýгавязы.

А як ззяюць на ёй шышкi,

Нiбы ý гараць алмазы!

 

Каля ёлкiкарагоды,

Песнi, гутарка жывая…

А той дзед белабароды

Толькi ý вусы смех пускае.

 

Дык рассунем кола шырай,

Патанцуем на памосце,

Песняй звонкай, песняй шчырай

Прывiтаем дзеда-госця.



ЯКУБ КОЛАС

Дуб i чароцiна

Была вясна. Цiхi вечар. Месяччык плыý у небе, свяцiлiся зоркi. Спакойна кацiлася рака i блiшчала на месяцы. На беразе стаялi тоýстыя, старыя дубы. У самым беразе, у вадзе, чуць-чуць шарасцеýчарот. Каля самага берагу, воддаль ад другiх дубоý, рос саамы тоýсты, самы магучы дуб.

Завяла чароцiна з дубам гутарку.

– кажы мне, дубе, - пачала чароцiна, - чаму ты гнешся прад бураю i бура цябе не можа здалець? Часта, стоячы тут, бачыла я, як самыя сярдзiтыя буры ýпiралiся ý цябе, як у камéнную сцену. На тваёй галаве Бусел звiý агромнае гняздо, а ты нават не чуеш гэтае ценжэры. А я вот стаю тут ды гнуся, як жабрак. Маленькая птушачка сядзе на мяне, я не выдзержваю i гнуся, як у хваробе.

Дык скажы ж мне, дубе, адкуль твая сiла? Скажы мне, чаму я такая слабая?

I кажа ёй дуб:

– Ты баiшся жыцця, затым ты i слабая. Ты выбiраеш мяккi грунт, каб не так трудна было бараздзiць зямлю сваiм карэннем. Усiм ты хочаш унарóвiць, ка ýсякаму ты падыходзiш з хiтрасцю, i змалку прывыкла ты гнуцца. А калi хто гнецца, ты мён паказвае сваю слабасць i поýнае непаважэнне к сабе. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабы. А я змалку надзееýся толькi на свае сiлы i на сiлы зямлi i сонца. Змалку навучыýся сам памагаць сябе. Нiкому я не гнуýся. Лепей зламацца зусiм, чым гнуцца ýсякай сiле. Мы, дубы, так i робiм: або ломiмся, або выжываем. Затое, як хто з нас захавае сваё жыццё, тады нiкога не баiмося. Праýда, i мяне можа зламаць бура i цяпер: няма на свеце такое сiлы, над каторай не было б большае сiлы.


ЗМIТРОК БЯДУЛЯ

Калыханка


Кукарэку, певунок!

Памый Янку кажушок,

Шапачку баброаую

Боцiкi казловыя.

 

– Я памыю, я зраблю,

Бо я хлопчыка люблю.

 

Мяý-мяý, рабенькi каток!

Схадзi, коцiк, на таржок,

Купiш абараначкаý,

Будзе есцi Яначка.

I пайшоý ён, i купiý,

I малога накармiý.

 

Му-му, трацячок-бычок!

Ты да пчол схадзi ý садок.

Ад пчалiнай мамачкi

Нясi мёду Яначку.

 

I пайшоý у сад бычок,

I мядку прынёс збанок.

 

Го-го, жвавы гусачок!

Зрабi Янку ветрачок

З тваiх пер’яý точаных,

Сонцам пазалочаных,

I зрабiý сваяк-гусач

З пер’яý хлопчыку вяртак.

 

Пiск-пiск, мышка-мышанё!

Збегай зараз на гумно,

Зрабi Янку граечку,

З стружак балалаечку.

 

– Балалаек зраблю пяць,

Будзе Яначка iграць.

 

Ты, сыночкуиой, заснi.

А-ля-лю-лi, а-лю-лi.

Пад тваёй калыскаю

Кiска дрэмле з мышкаю.

 

Спяць бычок i певунок,

Спiць i жвавы гусачок.

 

Вось iдзе ён, вось i ён –

У кашульцы белай сон.

Казкi-байкi баюцца,

Вочанькi злiпаюцца.

 

Не шумiце … ну,ну,ну!

Хлопчык Яначка заснуý…



МАКСI ТАНК

Iрынка

Iрынцы спадабалася

Цудоýная вясна.

Як восенi даждалася Яна,

Прасiць нябёс не хмарыцца,

Вятроý – не галасiць,

Срабрыстых росаý ранiцай

На травах не гасiць;

Прасiць, кааб сонца зорнае

Не кiнула палi,

А кветкi сiнявокi

Зноý на лугах цвiлi;

 

Прасiць сям’ю крылатую

З лясоý не адлятаць.

Бярозку расахатую –

Лiстоý не атрасаць…

 

Прасiла Яна шчыра так,

Прасiла ýсю зiму,

I мо’ вясна аж з выраю

Вярнулася таму.

 

Вярнулася, пяе iзноý

З бярозкай над ракой,

Пяе сярод дубоý, лугоý

З Iрынкаю малой. (2.11.1950г.)

НIНА ГАЛIНОЎСКАЯ

Не паслухаýся

Гаварыла мама-птушка:

– Верабейку, ветрык, гушкай.

Хай маленькi спiць даýжэй –

Будзе падрастаць хутчэй.

Набярэцца росту, сiлы,

Падужэюць з часам крылыю

I над роднаю зямлёй

Паляцiм ýсёй сям’ёй.

 

Маму слухаý верабейка

Ды шаптаý:

– Цi ж я няýмейка?

I навошта мне чакаць –

Сёння я хачу лятаць!

Мама ý скверык паляцела.

Верабейка крыкнуý смела:

– Гляньце, я iду на ýзлёт!..

Скок з гняздзечка

I-пад плот!

 

Верабейка ледзь жывы

I не вылезе з травы…

– Памажыце, мама, тата,

Паляцý я ранавата!


АЛЕГ ЛОЙКА

Спрытны ýнучак, як каýбой…


Спрытны ýнучак, каýбой,

Ледзь прачнецца ранiцой,

Аб’яýляе цацкам бой,

Уес нiшчыць – да адной.

– А-я-яй!.. – дзед Аяяй

Ушчувае. – Не чапай!..

 

 

Ну, а бабака Оёёй:

– О-ё-ёй!.. – крычыць. –

Пастой!..

Спрытны ýнучак, як каýбой,

Кажа ёй: - Сама пастой,

Я ж – прылягу адпачну,

Цацкi зноý ламаць пачну.

 

 

Просiць дзедка Аяяй:

– Дарагi, не пычанай!..

Ну, а бабка Оёёй:

– О-ё-ёй!.. – крычыць. –

Пастой!..

– Я магу i пастаяць,

А хто ж будзе iх ламаць?..

– Я! – сказаý дзед Аяяй. –

Ану – конiка давай,

Верталёт давай i лук…

– Не чапай! – азваýся ýнук.

 

 

Лямантуе ýнук: – Пастой,

Я каýбой i не каýбой:

Будзем мiрныя з табой:

Цацкам мiр! Канчаем бой!



ВАСIЛЬ ВIТКА

Калыханкi, пацешкi, скорагаворкi,

Лiчылкi, загадкi

Iванка

Баю, бай, Iванка.

Прыйшла калыханка.

I заснi, мой хлапчучок.

– Мама, мне ýжо два гады –

Пайду улес па ягады,

Буду рваць iгрушы

На калакалушы.

На ляшчыне – щчаýе,

На шыпшыне – траý,

На алешыне – чарэшнi,

На крушыне – песнi,

На явары – звон, звон,

На ясенi – сон, сон…

А дзе ж калыханка?

– Я з тобой, Iванка.

 

 

Коця i Каця

Плача коця на кухнi,

Ад слёз вочкi папухлi.

– Што з табою, мой каток,

Забалеý мо жываток?

– М-мяý, – сказаý варкоцiк, –

Не балiць жывоцiк.

У мяне душа балiць –

Як цяпер на свеце жыць.

Як мне жыць у хаце,

Калi хлусiць Каця,

Смятану злiзала –

На мяне сказала.

 

 

Пiла

Наща вострая пiла –

Не пiла,

А пчала.

Не пiла,

Не ела,

Нi разу не прысела.

А ýсё пела

I гула –

Вясёлая пiла.

Папiлавала дровы –

Будзьце эдаровы!

 

 

Капялюш

Лепш не кратай, лепш не руш

Мой дзiравы капялюш.

Падабаецца – надзень,

Але толькi на дзень.

Раз надзень, два надзень,

Куды хочаш, туды дзень.

 

 

Цяляткам

Вам, цяляткам, мала кавы,

Вельмi мала чаю –

Выпiце лепш малака вы,

З’ешце малачаю.

А траву пакашу –

Дам вам сена па кашу.

 

 

Попел, попел…

Попел, попел, папяльнiца,

Ты – мой брацiк, ты – сястрыца.

Ты – дружочак, ты – падружка.

Ты – козачка, а ты – птушка.

Табе крыльцам накрывацца,

Нам усiм – хутчэй хавацца.

 

За тры вазы

За тры вазы дзеразы

Купiý тата тры казы.

А цi кожнаму вядома –

Па чым козы йшлi дадому? (па дарозе)

 

 

Вадавоз

Залiхвацкi вадавоз

Воз вады па небе вёз,

Гэтак грукацеý вядром,

I мы ýсе пазналi… (гром)

Мая сям’я

Задам табе задачу я.

Паслухай, вось мая сям’я:

Дзядуля, бабка, брат.

У нас парадак, лад,

Заýсёды чыста ý хаце,

Бо ý хаце ý нас дзве мацi,

Два бацькi, два сыны,

Дачка, унучка i сястра,

А саамы меншы – я.

Цяпер табе злiчыць пара –

Якая ý нас сям’я?

(бацька, мацi, сын,нявестка, унук i ýнучка)


ЭДЗI АГНЯЦВЕТ

ЗЯМЛЯ З БЛАКIТНЫМI ВАЧАМI

 

Зямля з блакiтнымi вачамi –

Раздолле рэчак i лугоý!

Тут называюць Васiлькамi

На Беларусi хлапчукоý.

 

Звiняць крынiцы, як цымбалы,

Сцяжынкi свецяць у лясах.

Палi, узгоркi, перавалы –

Прасторны шлях, далёкi шлях!

 

Краiна славы партызанскай,

Краiна мiру i даброт!

Ты – наша гордасць,

Наша Казка,

Як сонца, добры твой народ.

 

Твае сыны,

Твае ýнукi,

Мы любiм гул тваiх бароý.

I рэкi цягнуцца, як рукi,

Да цёплы, верных рук сяброý.


НIЛ ГIЛЕВIЧ

Я – БЕЛАРУС

Я – беларус, я нарадзiýся

На гэтай казачнай зямлi,

Дзе мiж лясоý i пушчаý дзiкiх

Адвеку прашчуры жылi.

 

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае iмя:

Аб добрай славе Беларусi

У свеце знаюць нездарма!

 

Я – беларус, i я шчаслiвы,

Што мацi мову мне дала,

Што родных песень пералiвы

I зблiзку чую, i здалля.

 

Я – беларус, i хоць сягоння

Яшчэ малы, Але скажу:

Я вырас з племя непакорных

I прад бядой не задрыжу!

 

Я – беларус, i я клянуся,

Што над сцягамi з кумача

Я нi на крок не адступлюся

Ад запаветаý Iльiча!


ЕЎДАКIЯ ЛОСЬ

(небылiца)

ШТО БЫЛО, КАЛIПАГАСЛА СВЯТЛО


Хочаце ведаць, сябры,

Што было,

Калi ý нашым доме

Пагасла святло?

 

Крэслы i стол закрычалi:

– Ура!

Згуляць нам у жмуркi

Настала пара!

 

I крэслы пабеглi,

А стол iх лавiý,

А коцiк – гультай

За гульнёю сачыý.

 

Ды ýсё ж не стрываý ён,

Пусцiýся бягом

За крэслам, за ложкам,

За круглым сталом.

 

Мышка зiрнула,

Што коцiк заняты,

I – проста на кухню, дзе харчу багата!

 

З’ела смятанку,

Аладак гару

I цэлы баранак

Панесла ý нару.

 

Вось жа было як,

Вось як было,

Калi ý нашым доме

Пагасла святло!



ЦЁТКА

МОЙ САД


Стаiць мой сад пад белым цветам:

Нарцыс – стыдлiвых поýны крас,

Звiсае бэз ý акно букетам,

Тульпонаý куст расцвiý зараз.

 

Цвiце ляýкой, ý пуках рабiна;

Вiшнёва дрэва ý малацэ;

А там парэчка, там малiна,

А там мой граб малы расце.

 

Люблю мой сад, як расцвiтае,

Як салавей свой трэль вядзе,

Як цвет галiнку прыгiбае,

Як пчолка мёд адтуль нясею

 

Люблю мой сад у маёвым ранку,

Як тоне ён у расiстай мгле,

Як лiпа шэпчацца пры ганку

I як зязюлька «ку-ку» шлее.

 

Люблю мой сад пад белым цветам,

Люблю, зялёным як стаiць;

Люблю, як грушы спеюць летам

I як работай ён кiпiць.

 

Люблю мой сад у позну

восень, –

Як плод звiсае да зямлi,

Як голкi сыплюцца ад сосен,

Як залацяцца слiý лiсткi.

 

Люблю мой сад у крэпку зiму, –

Як у крышталах ýвесь

дрыжыць,

Як дзяцел, сеýшы на галiну,

Зiмову песню загудзiць.



ЯНКА КУПАЛА

ХЛОПЧЫК I ЛЁТЧЫК


Мой мiлы таварыш, мой лётчык,

Вазьмi ты з сабою мяне!

Я – ведай – вялiкi ýжо хлопчык

I ýмею ýжо лётаць у сне.

 

Мне мама сягоння казала,

Што стукнула мне ýжо сем год,

Табе гэта, можа i мала,

А мне ляцець толькi ý паллет.

 

Мне ýжо надакучыла дома –

Ў дзiцячы хадзi адно сад,

А так паглядзеý бы, вядома,

На iншы парадак i лад.

 

Вазьмi ж мяне, лётчык, хачу я

Пабыць у людзях, паглядзець,

Як месяц на небе начуе,

Як блукае ý лесе мядзведзь.

 

Як свецяууа ночкаю зоры,

А днём не вiдаць iх чаму,

Як рэчкi ý далёкiя моры

Улетку плывуць i ýзiму.

 

На мора зiрнуць хоць раз вокам,

Як ходзяць па iх караблi,

Ляцецi далёка, высока

Ды так пабываць i ý Крамлi.

 

Вось гэтак у добрым здароýi

Мы будзем ляцець i ляцець.

Вахьмi ж мяне, лётчык, з сабою,

Не будзеш ты клопату мець!



МАКСIМ ТАНК

ГАЛIНКА I ВЕРАБЕЙ


– Галiнка-вярбiнка, –

Прасiý Верабей, –

Мо’ пакалыхала б

Маiх ты дзяцей?

 

Галiнка не хоча

Дзяцей калыхаць.

– Iдзiце, казулi,

Галiнку ламацi!

Казулi не хочуць.

– Iдзiце, ваýкi,

Лавiцi, карацi

Казуляý такiх,

Якiя не хочуць галiку ламаць,

Якая не хоча дзяцей калыхаць.

 

Ваýкi не схацелi.

– Прыходзьце, стральцы,

Каб непаслухмяных

Ваýкоý правучыць,

Якiя не хочуць

Казуляý караць,

Якiя ляняцца

Галiнку ламаць,

Якая не хоча

Дзяцей калыхаць…

 

Пайшлi паляýнiчыя

Ў лес па ваýкоý:

Спалохана зверы

Пабеглi з дуброý,

Пабеглi казуляý

Лавiць i караць;

Казулi пабеглi

Галiнку ламаць.

Галiнка ж вярбiнка

СА страху хутчэй

Давай калыхаць

Вераб’iных дзяцей.

З тых дзён без спачынку,

Каб кожны быý рад,

Калыша галiнка

Малых птушанят.



ПАЎЛЮК БАГРЫМ


Зайграй, зайграй, хлопча малы.

І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.

Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сясра плача:
"Де ж ты пойдзеш, небарача?..."

Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.

Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!

Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.

Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?

Ой, кажáне, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
ды ад бацькавых калёс.


 



Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2018-01-27 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: