АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛIЗАЦЫI АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI




ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак дзейнасцi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi i прыёму (залiчэння) у iх асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем сувораўскага вучылiшча, кадэцкага вучылiшча, сярэдняй школы - вучылiшча алiмпiйскага рэзерву, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Дадзенае Палажэнне абавязкова для прымянення iншымi ўстановамi адукацыi ў частцы арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi iмi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

2. Установа агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, дадзеным Палажэннем, iншымi актамi заканадаўства i яе статутам.

3. Прадметам дзейнасцi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляецца рэалiзацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi, адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

Вiды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыi, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыi, праграмы выхавання, якiя рэалiзуюцца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду, вызначаны артыкулам 156 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

4. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

5. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi на адпаведнасць заяўленаму вiду, пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi на адпаведнасць заяўленаму вiду ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

6. Установа агульнай сярэдняй адукацыi ў частцы, якая не ўрэгулявана дадзеным Палажэннем, кiруецца:

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi i прыёму ў iх асоб для атрымання дашкольнай адукацыi;

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыi i прыёму (залiчэння) у iх асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыi;

пры рэалiзацыi адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi;

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i прыёму ў iх асоб для атрымання дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi;

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых);

пры рэалiзацыi праграм выхавання заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

7. Аказанне медыцынскай дапамогi навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

8. Статыстычная справаздачнасць установы агульнай сярэдняй адукацыi прадстаўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

9. Установа агульнай сярэдняй адукацыi забяспечвае накапленне, улiк, захоўванне i выкарыстанне архiўных дакументаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства ў сферы архiўнай справы i справаводства.

10. Установа агульнай сярэдняй адукацыi мае права ажыццяўляць эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

11. Установа агульнай сярэдняй адукацыi мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

12. Кантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

13. Установа агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

14. Фiнансаванне дзяржаўных i прыватных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, ажыццяўленне дзейнасцi, якая прыносiць даходы, расходаванне сродкаў, атрыманых установамi агульнай сярэдняй адукацыi ад гэтай дзейнасцi, а таксама фармiраванне заснавальнiкамi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi i забеспячэнне яе абнаўлення i развiцця ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

ГЛАВА 2

СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫАГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

 

15. Установа агульнай сярэдняй адукацыi можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленнi i структурныя падраздзяленнi.

16. Да адасобленых падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца фiлiял, прадстаўнiцтва, iншае адасобленае падраздзяленне, якiя ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

17. Да структурных падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца бiблiятэка, iнтэрнат, аддзяленне, пункт карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, вучэбна-кансультацыйны пункт, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбiнат працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi, лагер, iншыя структурныя падраздзяленнi.

Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

Структурныя падраздзяленнi ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, статутам установы агульнай сярэдняй адукацыi, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленнi, якое зацвярджаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi.

18. Установа агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў (далей - школа-iнтэрнат), гiмназii-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, вячэрняй школы, ясляў-сада - пачатковай школы, дзiцячага сада - пачатковай школы, мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi (далей - мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат), мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi, можа мець у сваёй структуры iнтэрнат.

19. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у структуры базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў, гiмназii - каледжа мастацтваў можа стварацца аддзяленне. Гэтае структурнае падраздзяленне ствараецца i ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2011 г. N 106.

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

20. Вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка) - структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, што ствараецца з мэтай забеспячэння:

правядзення практычных работ па асновах i тэхналогii вырошчвання раслiн у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне";

вырошчвання жывёл, назiрання за iх ростам i развiццём у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў;

рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi па эколага-бiялагiчным профiлi;

правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых i сельскагаспадарчых арганiзацый;

грамадска карыснай працы i практыкi;

i iншага.

(абзац введен постановлением Минобразования от 02.12.2019 N 180)

21. У залежнасцi ад прадмета, мэт i задач дзейнасцi ў структуры вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркi) могуць стварацца наступныя падраздзяленнi:

ахаванага грунту - для вырошчвання агароднiны, кветкава-дэкаратыўных i пакаёвых раслiн, расады, размнажэння пладова-ягадных i дэкаратыўных раслiн у цяплiцах, парнiках, на ўцепленым грунце;

па вырошчваннi сельскагаспадарчых культур - для вырошчвання па сiстэме севазвароту гароднiны, бульбы, садавiны, пладова-ягадных культур i iншых сельскагаспадарчых культур i раслiн, расады кветкава-дэкаратыўных раслiн;

па вырошчваннi пладова-ягадных i дэкаратыўных культур - для вырошчвання саджанцаў пладовых i дэкаратыўных дрэў, ягадных i дэкаратыўных кустарнiкаў;

дэндралагiчнае - для стварэння калекцый дрэвавых i куставых раслiн;

заалагiчнае - для стварэння кутка жывой прыроды, што таксама можа ўключаць трусятнiк, птушнiк, пчальнiкi i iншыя аб'екты жывёлагадоўлi;

калекцыйнае - для вырошчвання i стварэння калекцый раслiн сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных i сiстэматычных груп раслiн, распаўсюджаных лекавых раслiн;

па вырошчваннi кветкава-дэкаратыўных раслiн - для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслiн, планiроўкi азелянення тэрыторыi ўстановы адукацыi i вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

экалагiчнае - для стварэння экалагiчнай сцежкi з мэтай вывучэння разнастайнасцi навакольнага асяроддзя.

Для ажыццяўлення дзейнасцi вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркi) установе агульнай сярэдняй адукацыi могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткi ў адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi.

22. Рэсурсны цэнтр - структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, дзе канцэнтруюцца матэрыяльна-тэхнiчныя, педагагiчныя i iнфармацыйныя рэсурсы з мэтай iх эфектыўнага i рацыянальнага выкарыстання для iнавацыйнага развiцця ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi раёна (горада).

23. Асноўныя задачы рэсурснага цэнтра:

стварэнне медыятэкi, фармiраванне яе фонду сучаснымi вучэбнымi i iншымi выданнямi i забеспячэнне доступу да iх праз камп'ютарныя сеткi, уключаючы глабальную камп'ютарную сетку Iнтэрнэт;

удзел у вопытнай праверцы вучэбных выданняў, экспертызе сродкаў навучання, неабходных для рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi;

арганiзацыя i правядзенне канферэнцый, семiнараў, практыкумаў i iншых мерапрыемстваў для педагагiчных работнiкаў;

арганiзацыя i правядзенне вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў;

арганiзацыя i правядзенне кансультацый для педагагiчных работнiкаў па пытаннях правядзення вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў з выкарыстаннем адпаведных рэсурсаў рэсурснага цэнтра.

24. Вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбiнат працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi (далей - вучэбна-вытворчыя аб'екты) як структурныя падраздзяленнi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання i выхавання па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, арганiзацыi грамадска карыснай працы, рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

Дзейнасць вучэбна-вытворчых аб'ектаў у частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне", правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў па асновах выбару прафесii (далей - дапрафесiянальная падрыхтоўка), арганiзацыi грамадска карыснай працы, рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) вызначаецца ў адпаведнасцi з главой 14 дадзенага Палажэння.

25. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання i выхавання па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў i падрыхтоўкi iх да службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь.

Дзейнасць цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi ў частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка", правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi вызначаецца ў адпаведнасцi з главой 15 дадзенага Палажэння.

26. Для арганiзацыi выхаваўчага працэсу пры рэалiзацыi праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем вячэрнiх школ, можа стварацца лагер.

27. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi ствараюцца сацыяльна-педагагiчная i псiхалагiчная службы, якiя дзейнiчаюць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

ГЛАВА 3

НАВУЧЭНЦЫВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, IХ ПРАВЫI АБАВЯЗКI

 

28. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляецца асоба, якая асвойвае змест аднаго з вiдаў адукацыйных праграм, што рэалiзуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца выхаванцы, вучнi i слухачы.

29. Для мэт дадзенага Палажэння да выхаванца адносiцца асоба, якая асвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi.

30. Вучань - асоба, якая асвойвае змест аднаго з вiдаў адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, або адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, або адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi.

31. Слухач - асоба, якая пры навучаннi i выхаваннi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi асвойвае змест адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

32. Правы i абавязкi навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства, статутам i правiламi ўнутранага распарадку для навучэнцаў.

 

ГЛАВА 4

ПЕДАГАГIЧНЫЯ РАБОТНIКI, IНШЫЯ РАБОТНIКI ЎСТАНОВЫАГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, IХ ПРАВЫI АБАВЯЗКI

 

33. Да педагагiчных работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца асобы, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыi i (або) ажыццяўляюць кiраўнiцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, яе структурнымi падраздзяленнямi.

34. Да iншых работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца асобы, якiя ажыццяўляюць адмiнiстратыўна-гаспадарчыя, iнжынерна-тэхнiчныя, вытворчыя i iншыя дапаможныя функцыi.

35. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да педагагiчных работнiкаў, iх правы i абавязкi, правы i абавязкi iншых работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства, статутам i iншымi лакальнымi нарматыўнымi прававымi актамi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, iх працоўнымi дагаворамi.

 

ГЛАВА 5

КIРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

 

36. Кiраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства, у тым лiку дадзеным Палажэннем, статутам установы адукацыi, i будуецца на спалучэннi прынцыпаў адзiнаначалля i самакiравання.

37. Статут установы агульнай сярэдняй адукацыi зацвярджаецца заснавальнiкам у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Установа агульнай сярэдняй адукацыi забяспечвае азнаямленне асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) пры залiчэннi ва ўстанову адукацыi з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi, статутам, сертыфiкатамi аб дзяржаўнай акрэдытацыi, а па iх патрабаваннi - i з вучэбна-праграмнай дакументацыяй.

38. Непасрэднае кiраўнiцтва ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе кiраўнiк (дырэктар, начальнiк), якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам.

39. Кiраўнiк установы агульнай сярэдняй адукацыi:

узначальвае ўстанову адукацыi, кiруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi;

нясе адказнасць за вынiкi работы ўстановы адукацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

дзейнiчае ад iмя ўстановы адукацыi без даверанасцi, прадстаўляе яе ва ўсiх арганiзацыях;

у межах сваёй кампетэнцыi выдае загады i дае ўказаннi, выкананне якiх абавязкова для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў;

прымае на работу i звальняе педагагiчных i iншых работнiкаў установы адукацыi, заключае (працягвае, скасоўвае) з iмi працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплiнарнага спагнання (для сярэдняй школы, якая знаходзiцца на тэрыторыi папраўчай установы, - па ўзгадненню з яе кiраўнiком);

зацвярджае структуру i штатны расклад установы адукацыi згодна з тыпавымi штатамi i зацверджанымi нарматывамi колькасцi работнiкаў у межах сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганiзуе работу ўстановы адукацыi па разглядзе зваротаў грамадзян i юрыдычных асоб, вядзеннi кнiгi заўваг i прапаноў, ажыццяўленнi адмiнiстрацыйных працэдур. Пры неабходнасцi ўносiць прапановы па такiх зваротах на разгляд заснавальнiка;

ажыццяўляе асабiсты прыём грамадзян i прадстаўнiкоў юрыдычных асоб;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

40. Асноўным органам самакiравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляецца савет, якi ўзначальвае кiраўнiк установы агульнай сярэдняй адукацыi.

Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi ствараецца педагагiчны савет i могуць стварацца папячыцельскi савет i бацькоўскi камiтэт.

Органы самакiравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з:

Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. N 84;

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

Палажэннем аб педагагiчным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, Палажэннем аб бацькоўскiм камiтэце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. N 47;

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

Палажэннем аб папячыцельскiм савеце ўстановы адукацыi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2011 г. N 146.

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

 

ГЛАВА 6

АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫРЭАЛIЗАЦЫI АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

 

41. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў адпаведнасцi з устаноўленымi Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi асноўнымi патрабаваннямi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

42. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў класах, у тым лiку класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi, класах iнтэграванага навучання i выхавання, спецыялiзаваных па спорце класах, вячэрнiх класах, групах (пры дзяленнi класа на групы) або iндывiдуальна.

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

43. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры навучаннi i выхаваннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi вучнi, як правiла, аднаго ўзросту аб'ядноўваюцца ў клас. У выпадку, калi колькасць вучняў пры прыёме (залiчэннi) ва ўстанову адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, перавышае ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi напаўняльнасць класа, то ствараюцца некалькi класаў (паралельныя класы).

43-1. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi.

Пералiк вучэбных прадметаў, якiя могуць вывучацца на павышаным узроўнi, вызначаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi па ўзгадненнi з заснавальнiкам установы агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду.

Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi фармiруюцца з лiку асоб, якiя выказалi жаданне вывучаць на павышаным узроўнi асобныя вучэбныя прадметы i маюць па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi па дадзеных вучэбных прадметах адзнакi не нiжэй за 7 балаў i сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi не нiжэй за 6 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) на iмя кiраўнiка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi.

Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi аграрнай накiравансцi фармiруюцца з лiку асоб, якiя выказалi жаданне вывучаць на павышаным узроўнi асобныя вучэбныя прадметы i маюць па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi па дадзеных вучэбных прадметах адзнакi не нiжэй за 6 балаў i сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi не нiжэй за 5 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) на iмя кiраўнiка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi.

(часть четвертая п. 43-1 введена постановлением Минобразования от 02.12.2019 N 180)

(п. 43-1 введен постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)

44. Спецыялiзаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi наступных вiдаў:

пачатковай школе;

базавай школе;

сярэдняй школе;

гiмназiях;

(абзац введен постановлением Минобразования от 10.04.2014 N 38)

лiцэях;

(абзац введен постановлением Минобразования от 10.04.2014 N 38)

сувораўскiм вучылiшчы;

кадэцкiм вучылiшчы;

школе-iнтэрнаце;

вучэбна-педагагiчным комплексе (акрамя базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў, гiмназii - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - вучылiшча алiмпiйскага рэзерву).

45. Вячэрнiя классы могуць стварацца ў сярэднiх школах, сярэднiх школах (фiлiялах дзяржаўных сярэднiх школ), што знаходзяцца на тэрыторыi папраўчых устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, i вучэбна-педагагiчных комплексах яслi-сад - сярэдняя школа, дзiцячы сад - сярэдняя школа.

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

46. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях.

47. Для вучняў пры засваеннi зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца канiкулы на працягу навучальнага года i летнiя канiкулы.

На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца восеньскiя, зiмовыя i вясновыя канiкулы агульнай працягласцю не менш за 30 каляндарных дзён. Для вучняў I i II класаў у III чвэрцi (трэцi тыдзень лютага) устанаўлiваюцца канiкулы працягласцю не менш за 7 каляндарных дзён.

Працягласць летнiх канiкул павiнна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў, якiя працягваюць атрыманне адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, - не менш за 10 каляндарных тыдняў.

Пачатак i заканчэнне чвэрцяў, канiкул вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi не менш чым за год да пачатку навучальнага года.

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

48. Адукацыйны працэс пры навучаннi i выхаваннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў рэжыме шасцiдзённага школьнага тыдня, у якi ўваходзяць пяцiдзённы вучэбны тыдзень i адзiн дзень тыдня для правядзення з вучнямi спартыўна-масавых, фiзкультурна-аздараўленчых, iншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганiзацыi працоўнага навучання, у тым лiку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах, у мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.

49. Асноўнай формай арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляюцца вучэбныя заняткi: урок, назiранне, экскурсiя i iншыя заняткi. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымлiваючыя заняткi, кансультацыi (для вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi), заняткi па фiзiчнай рэабiлiтацыi, музычна-рытмiчныя заняткi (для вучняў санаторных школ-iнтэрнатаў), практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.

50. Вучэбныя заняткi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi могуць праводзiцца па зменах у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.

51. Рэжым арганiзацыi вучэбных заняткаў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў санаторных школах-iнтэрнатах, вячэрнiх школах, вячэрнiх класах, сярэднiх школах (фiлiялах дзяржаўных сярэднiх школ), што знаходзяцца на тэрыторыi папраўчых устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, вызначаецца заснавальнiкамi з улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi гэтых вiдаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i асаблiвасцяў арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах.

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

52. У вячэрняй школе, вячэрнiх класах для вучняў, якiя навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыi, у кожнай чвэрцi на працягу не больш за 10 працоўных дзён праводзяцца вучэбныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыi), а ў перыяд памiж вучэбнымi заняткамi - факультатыўныя, стымулюючыя заняткi i кансультацыi. Тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрцi вызначаюцца штогод кiраўнiком установы адукацыi i даводзяцца да ведама ўдзельнiкаў адукацыйнага працэсу.

53. Навучанне i выхаванне пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь.

Выбар мовы навучання i выхавання i вывучэнне моў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i iншымi актамi заканадаўства.

Часть исключена. - Постановление Минобразования от 03.03.2018 N 10.

54. Пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў) i групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў V - IX класах i па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў X i XI класах. У выпадку, калi магчыма арганiзаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) i дзяўчынак (дзяўчат) у iншых класах, то па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, узгодненаму з фiнансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы. Дапускаецца ў спецыялiзаваных лiцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў VII i VIII класах i па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў VII - XI класах;

на групу юнакоў i групу дзяўчат пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" ў X i XI класах;

на групы пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Замежная мова" з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за дзевяць вучняў. Па рашэннi ўпраўлення (аддзела) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, узгодненым з фiнансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзiн, якiя ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў;

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

на дзве групы ў базавых школах, сярэднiх школах, кадэцкiх вучылiшчах, яслях-садах - базавых школах, яслях-садах - сярэднiх школах, дзiцячых садах - базавых школах, дзiцячых садах - сярэднiх школах пры напаўняльнасцi класа не менш за 25 вучняў, школах-iнтэрнатах, санаторных школах-iнтэрнатах, вячэрнiх школах, вячэрнiх класах, гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, лiцэях, установах вышэйшай адукацыi, спецыялiзаваных лiцэях, сувораўскiх вучылiшчах, базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 вучняў пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:

"Iнфарматыка" - у VI - XI (XII) класах;

"Матэматыка" - пры правядзеннi практыкумаў па рашэнню задач у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Матэматыка";

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

"Фiзiка" - пры правядзеннi франтальных лабараторных работ у VII - XI (XII) класах, практыкумаў па рашэнню задач у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Фiзiка";

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

"Бiялогiя" - пры правядзеннi лабараторных i практычных работ у X - XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Бiялогiя";

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

"Хiмiя" - пры правядзеннi практычных работ у VII - XI (XII) класах, лабараторных вопытаў у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Хiмiя";

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

"Астраномiя" - пры правядзеннi астранамiчных назiранняў у XI (XII) класе;

на дзве групы ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва i па якiх адукацыйный працэс ажыццяўляецца не iндывiдуальна.

55. Вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва у базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў i па якiх адукацыйны працэс ажыццяўляецца iндывiдуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

56. У базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў:

вучэбныя заняткi па вучэбных прадметах "Харавы клас", "Танец класiчны, народна-сцэнiчны, гiсторыка-бытавы або сучасны бальны", "Рытмiка", "Асновы сцэнiчнага руху", "Музычныя i тэатральныя гульнi" праводзяцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па адпаведным вучэбным прадмеце, i канцэртмайстрам (акампанiятарам);

вучэбныя заняткi па вучэбным прадмеце "Iгра на музычным iнструменце" (акрамя фартэпiяна) праводзяцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па гэтым вучэбным прадмеце, i канцэртмайстрам (акампанiятарам);

вучэбныя заняткi, на якiх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных прадметах "Жывапiс", "Малюнак", праводзяцца настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па гэтых вучэбных прадметах, з удзелам 2 дэманстратараў пластычных пастаў (вучэбныя заняткi па выкананню партрэта, дэталяў галавы i дэталяў фiгуры (кiсць, ступня) i 1 дэманстратара пластычных пастаў (вучэбныя заняткi для ўсiх iншых пастановак).

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

57. У выпадку, калi колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi напаўняльнасць класа, установа адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi можа ажыццяўляць дзяленне класаў на групы пры вывучэннi вучэбных прадметаў, акрэсленых у пункце 54 дадзенага Палажэння, за кошт вучэбных гадзiн, якiя ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

58. Пры наяўнасцi ў кожным з I - IV класаў не больш за шэсць вучняў вучэбныя заняткi па вучэбных прадметах "Фiзiчная культура i здароўе", "Музыка", "Выяўленчае мастацтва", "Працоўнае навучанне" праводзяцца адначасова з вучнямi I i II, II i III, III i IV або I i III, II i IV класаў або ў iншых аптымальных для ўстановы адукацыi варыянтах спалучэння вучняў розных класаў.

59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносiн да асабiстай i грамадскай бяспекi i фармiравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасцi на працягу навучальнага года праводзяцца факультатыўныя i вучэбныя заняткi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду, а з вучнямi, якiя навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi, што размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялiзаваным лiцэi з вучнямi VII - XI класаў праводзяцца факультатыўныя заняткi, накiраваныя на атрыманне ведаў i ўменняў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў або органах цi падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямi сувораўскiх вучылiшчаў першапачатковых ведаў i навыкаў у ваеннай справе, якiя неабходны для выбару прафесii, службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь, органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямi VII - XI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.

(в ред. постановлений Минобразования от 03.03.2018 N 10, от 02.12.2019 N 180)

60. За кошт вучэбных гадзiн, што ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень заняткi гульнявымi вiдамi спорту i можа рэалiзоўвацца адукацыйная праграма прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) для вучняў X - XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў гульнявымi вiдамi спорту выдзяляецца 1 вучэбная гадзiна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) - у рамках колькасцi вучэбных гадзiн, прадугледжанай тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях, але не больш за 6 вучэбных гадзiн у тыдзень.



Поделиться:




Поиск по сайту

©2015-2024 poisk-ru.ru
Все права принадлежать их авторам. Данный сайт не претендует на авторства, а предоставляет бесплатное использование.
Дата создания страницы: 2022-01-19 Нарушение авторских прав и Нарушение персональных данных


Поиск по сайту: